Вікікрыніцы
bewikisource
https://be.wikisource.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0
MediaWiki 1.46.0-wmf.22
first-letter
Мультымедыя
Адмысловае
Размовы
Удзельнік
Размовы з удзельнікам
Вікікрыніцы
Размовы пра Вікікрыніцы
Файл
Размовы пра файл
MediaWiki
Размовы пра MediaWiki
Шаблон
Размовы пра шаблон
Даведка
Размовы пра даведку
Катэгорыя
Размовы пра катэгорыю
Аўтар
Размовы пра аўтара
Старонка
Размовы пра старонку
Індэкс
Размовы пра індэкс
TimedText
TimedText talk
Модуль
Размовы пра модуль
Event
Event talk
Бярозка (Ядвігін, апавяданне)
0
235
280810
232475
2026-04-01T20:33:04Z
By-isti
3554
280810
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Бярозка
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год =
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Бярозка (1912)/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/5/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)|Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства]] / склад. ''[[Аўтар:Леанід Леўшчанка|Лявон Леуш]]''. Кіеу: Беларускае выдавецтва „Зорка“, 1919}}
* [[Бярозка (1923)/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
* [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Ядвігін Ш./Бярозка/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры. [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I|Выпуск I]] / склад. ''[[Аўтар:Ігнат Дварчанін|Ігнат Дварчанін]]''. Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1927}}
* [[Новая дарога (1942)/1942/22/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Новая дарога (1942)|Новая Дарога]]. — 23 жніўня 1942. — [[Новая дарога (1942)/1942/22|№22]]}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
qkyz3aln8zgmh2craor3pn28ilh06g7
280820
280810
2026-04-01T20:39:01Z
By-isti
3554
280820
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Бярозка
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год =
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Бярозка (1912)/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/5/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)|Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства]] / склад. ''[[Аўтар:Леанід Леўшчанка|Лявон Леуш]]''. Кіеу: Беларускае выдавецтва „Зорка“, 1919}}
* [[Бярозка (1923)/Дачэсные|Дачэсные]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
* [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Ядвігін Ш./Бярозка/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры. [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I|Выпуск I]] / склад. ''[[Аўтар:Ігнат Дварчанін|Ігнат Дварчанін]]''. Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1927}}
* [[Новая дарога (1942)/1942/22/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Новая дарога (1942)|Новая Дарога]]. — 23 жніўня 1942. — [[Новая дарога (1942)/1942/22|№22]]}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
3sm7s9mj4zkdwk9octts2idsvx51rkq
280821
280820
2026-04-01T20:39:58Z
By-isti
3554
280821
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Бярозка
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год =
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Бярозка (1912)/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/5/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)|Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства]] / склад. ''[[Аўтар:Леанід Леўшчанка|Лявон Леуш]]''. Кіеу: Беларускае выдавецтва „Зорка“, 1919}}
* [[Бярозка (1923)/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
* [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Ядвігін Ш./Бярозка/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры. [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I|Выпуск I]] / склад. ''[[Аўтар:Ігнат Дварчанін|Ігнат Дварчанін]]''. Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1927}}
* [[Новая дарога (1942)/1942/22/Бярозка|Бярозка]] // {{Fine|[[Новая дарога (1942)|Новая Дарога]]. — 23 жніўня 1942. — [[Новая дарога (1942)/1942/22|№22]]}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
qkyz3aln8zgmh2craor3pn28ilh06g7
Дачэсныя
0
398
280822
140952
2026-04-01T20:41:39Z
By-isti
3554
280822
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Дачэсныя
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год = 1912 год
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Наша Ніва (1906)/1912/22/Дачэсные|Дачэсные]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]]. — 31 (13) мая 1912. — [[Наша Ніва (1906)/1912/22|№22]]}}
* [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1912/22/Dačesnyje|Dačesnyje]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Naša Niwa]]. — 31 (13) maja 1912. — [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1912/22|№22]]}}
* [[Зборнік «Нашай Нівы» (1912, кірыліца)/1/Дачэсные|Дачэсные]] // {{Fine|Зборнік „Нашай Нівы“. [[Зборнік «Нашай Нівы» (1912, кірыліца)/1|№ 1]]. Вільня: Друкарня М. Кухты, 1912}}
* [[Бярозка (1912)/Дачэсные|Дачэсные]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Бярозка (1923)/Дачэсные|Дачэсные]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
304met9nbdzglhrfyitvof0bi1u0m2p
Дуб-дзядуля
0
476
280818
123148
2026-04-01T20:38:11Z
By-isti
3554
280818
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Дуб-дзядуля
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год =
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Наша Ніва (1906)/1909/20/Дуб-Дзядуля|Дуб-Дзядуля]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]]. — 14 (27) мая 1909. — [[Наша Ніва (1906)/1909/20|№20]]}}
* [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1909/20/Dub-Dziadula|Dub-Dziadula]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Nasza Niwa]]. — 14 (27) maja 1909. — [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1909/20|№20]]}}
* [[Васількі (1914)/Дуб-Дзядуля|Дуб—Дзядуля]] // {{Fine|[[Васількі (1914)|Васількі]]. Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1914}}
* [[Бярозка (1923)/Дуб-дзядуля|Дуб-дзядуля]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
[[Катэгорыя:Васількі (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
nzkp89yer2qgvs1by97bme0llp9l3sv
Старонка:Казімір Сваяк.pdf/1
104
4691
280862
30540
2026-04-02T10:02:35Z
RAleh111
4658
280862
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="Хомелка" /></noinclude>{|style="margin:auto; background-color:yellow; padding: 10px"
|<center>Казімер Сваяк</center>
{{ц|ДЗЕЯ МАЕЙ МЫСЬЛІ, СЭРЦА</br>І ВОЛІ|памер=180%}}
<center>4-е Выданьне</center>
<center>{{fine|Менск, 1992}}</center>
|}<noinclude><references/></noinclude>
eidgsgk9okik24mtyarbtvj8gp8v4w0
З маленькім білецікам
0
30280
280815
196305
2026-04-01T20:36:55Z
By-isti
3554
280815
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = З маленькім білецікам
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год = 1909 год
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Наша Ніва (1906)/1909/25/З маленкім білецікам|З маленкім білецікам]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]]. — 18 (1) юня 1909. — [[Наша Ніва (1906)/1909/25|№25]]}}
* [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1909/25/Z malenkim bilecikam|Z malenkim bilecikam]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Nasza Niwa]]. — 18 (1) junia 1909. — [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1909/25|№25]]}}
* [[Бярозка (1912)/З маленькім білецікам|З маленькім білецікам]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Бярозка (1923)/З маленькім білецікам|З маленькім білецікам]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Рэйкавы транспарт]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
ges93j4kvukiiv28rx1wpvdxefa273z
Хлеб (Ядвігін)
0
31099
280812
242093
2026-04-01T20:34:25Z
By-isti
3554
280812
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Хлеб
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год = 1911 год
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Наша Ніва (1906)/1911/35/Казка|Казка]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Naša Niwa]]. — 1 (14) сенцябра 1911. — [[Наша Ніва (1906)/1911/35|№35]]}}
* [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1911/35/Kazka|Kazka]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Naša Niwa]]. — 1 Sienciabra 1911. — [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1911/35|№35]]}}
* [[Бярозка (1912)/Хлеб|Хлеб]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Васількі (1914)/Хлеб|Хлеб (з народнаго апаведаньня)]] // {{Fine|[[Васількі (1914)|Васількі]]. Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1914}}
* [[Бярозка (1923)/Хлеб|Хлеб]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
* [[Беларуская крыніца (1917)/1927/30/Addzieł dla našych dzietak/Chleb|Chleb]] // {{Fine|[[Беларуская крыніца (1917)|Biełaruskaja Krynica]]. — 21 Lipnia 1927. — [[Беларуская крыніца (1917)/1927/30|№30]]}}
* [[Pierszy pramień (1929)/71|71. Chleb]] // {{Fine|[[Pierszy pramień (1929)|Pierszy pramień]] / skład. ''[[Аўтар:Станіслаў Любіч-Маеўскі|Stanisłaŭ Lubicz-Majeŭski]]''. Lwoŭ: Dziarżaŭnae Wydawiectwa Szkolnych Kniżak, 1929}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Васількі (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
dkeb6vhbwmgg0vwsv592m3zf4dbp3k8
Баба (Ядвігін)
0
31100
280811
110567
2026-04-01T20:33:42Z
By-isti
3554
280811
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Баба
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год =
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Бярозка (1912)/Баба|Баба]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Бярозка (1923)/Бярозка|Баба]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
jikmt9wsrzp2phpwwqj2v9f70a29omo
Заморскі звер
0
31101
280814
182249
2026-04-01T20:36:09Z
By-isti
3554
280814
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Заморскі зьвер
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год = 1909 год
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Наша Ніва (1906)/1909/45/Заморскі зьвер і тутэйшая лаза|Заморскі зьвер і тутэйшая лаза]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]]. — 5 (18) наябра 1909. — [[Наша Ніва (1906)/1909/45|№45]]}}
* [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1909/45/Zamorski źwier i tutejszaja łaza|Zamorski źwier i tutejszaja łaza]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Nasza Niwa]]. — 5 (18) najabra 1909. — [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1909/45|№45]]}}
* [[Бярозка (1912)/Заморскі зьвер|Заморскі зьвер]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Бярозка (1923)/Заморскі зьвер|Заморскі зьвер]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
* [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Ядвігін Ш./Бярозка/Заморскі зьвер|Заморскі зьвер]] // {{Fine|Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры. [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I|Выпуск I]] / склад. ''[[Аўтар:Ігнат Дварчанін|Ігнат Дварчанін]]''. Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1927}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Гумарыстычная проза]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
1j8sfd0mx5qecrgkl6b7dfm2wv0p2we
Пазыка (Ядвігін)
0
31103
280813
182245
2026-04-01T20:34:55Z
By-isti
3554
280813
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Пазыка
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год = 1909 год
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Наша Ніва (1906)/1909/27/Пазыка|Пазыка]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]]. — 2 (15) юля 1909. — [[Наша Ніва (1906)/1909/27|№27]]}}
* [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1909/27/Pazyka|Pazyka]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Nasza Niwa]]. — 2 (15) jula 1909. — [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1909/27|№27]]}}
* [[Бярозка (1912)/Пазыка|Пазыка]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Бярозка (1923)/Пазыка|Пазыка]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
* [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Ядвігін Ш./Бярозка/Пазыка|Пазыка]] // {{Fine|Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры. [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I|Выпуск I]] / склад. ''[[Аўтар:Ігнат Дварчанін|Ігнат Дварчанін]]''. Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1927}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
m3h96oottq9v9a4ilt8ok66xdimv67r
Вучоны бык
0
31104
280816
232477
2026-04-01T20:37:22Z
By-isti
3554
280816
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Вучоны бык
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год =
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Бярозка (1912)/Вучоны бык|Вучоны бык]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/5/Вучоны бык|Вучоны бык]] // {{Fine|[[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)|Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства]] / склад. ''[[Аўтар:Леанід Леўшчанка|Лявон Леуш]]''. Кіеу: Беларускае выдавецтва „Зорка“, 1919}}
* [[Бярозка (1923)/Вучоны бык|Вучоны бык]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
* [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Ядвігін Ш./Бярозка/Вучоны бык|Вучоны бык]] // {{Fine|Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры. [[Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I|Выпуск I]] / склад. ''[[Аўтар:Ігнат Дварчанін|Ігнат Дварчанін]]''. Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1927}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
i60s4q7msrte4cvdzpj3g3idto4ca8l
Што сказаў певень
0
31105
280819
232476
2026-04-01T20:38:34Z
By-isti
3554
280819
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Што сказаў певень
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год = 1910 год
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1910/13/Kazka|Kazka]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Naša Niwa]]. — 25 (7) Sakawika (Marta) 1910. — [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1910/13|№13]]}}
* [[Бярозка (1912)/Што сказаў певень|Што сказаў певень]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Васількі (1914)/Што сказаў певень|Што сказаў певень (казка)]] // {{Fine|[[Васількі (1914)|Васількі]]. Вільня: Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1914}}
* [[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/5/Што сказау певень|Што сказау певень]] // {{Fine|[[Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)|Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства]] / склад. ''[[Аўтар:Леанід Леўшчанка|Лявон Леуш]]''. Кіеу: Беларускае выдавецтва „Зорка“, 1919}}
* [[Бярозка (1923)/Што сказаў певень|Што сказаў певень]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Васількі (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
a1z1gyh1h0lhnky6ywzzkprtz4dwt6m
Рабы (Ядвігін)
0
31107
280817
141308
2026-04-01T20:37:46Z
By-isti
3554
280817
wikitext
text/x-wiki
{{Загаловак
| назва = Рабы
| аўтар = Ядвігін Ш.
| сэкцыя = Апавяданьне
| папярэдні =
| наступны =
| год = 1912 год
| анатацыі = На дадзенай старонцы сабраныя ўсе варыянты гэтага твора, якія ёсьць на Вікікрыніцах.
}}
* [[Наша Ніва (1906)/1912/12-13/Рабы|Рабы]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]]. — 22 (4) сакавіка (марца) 1912. — [[Наша Ніва (1906)/1912/12-13|№12-13]]}}
* [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1912/12-13/Raby|Raby]] // {{Fine|[[Наша Ніва (1906)|Naša Niwa]]. — 22 (4) sakawika (marca) 1912. — [[Наша Ніва (1906)/лацінка/1912/12-13|№12-13]]}}
* [[Бярозка (1912)/Рабы|Рабы]] // {{Fine|[[Бярозка (1912)|Бярозка]]. Вільня: [[Наша Ніва (1906)|Наша Ніва]], 1912}}
* [[Бярозка (1923)/Рабы|Рабы]] // {{Fine|[[Бярозка (1923)|Бярозка]]. Вільня: «Беларускае Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1923}}
[[Катэгорыя:Бярозка (Ядвігін)]]
[[Катэгорыя:Спісы рэдакцый]]
gwe66efb27n2bhbuq03em2sedvkenkj
Старонка:Казімір Сваяк.pdf/6
104
120510
280861
280793
2026-04-02T09:49:37Z
RAleh111
4658
280861
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>лепш абярнулі на працу: “з Народам для Бога”, — а не: “бяз Бога для Народу”.
{{gap|2em}}''30.VII.'' Паслаў “Конфэрэнцыі” галоўнаму піонеру сацыялізму. Можа скарыстае.
{{gap|2em}}''1 жнівень.'' Мала думаю. Благія навычкі ізноў падымаюць галаву.
{{gap|2em}}''5.VIII.'' Спаткаўся з школьным сябрам Лявосем. Ня страціў веры ў Бога, як большая частка маіх старых прыяцеляў. Цуд ласкі Божай!
{{gap|2em}}''Аспажа.'' Дождж такі рэдка калі бывае. Чаго мяне ліха пагнала ў мястэчка? Бога толькі грашыў у касьцеле. Эт, каб хутчэй ехаць ізноў у Вільню. Там пры працы навуковай ня будуць дакучаць мне благія мысьлі. Трывога мяне агарняе.</br>
{{gap|2em}}Займаюся крыху беларушчынай. Куды глянеш, усюды сумная жальба.
{{gap|2em}}''16.VIII.'' Жыцьцё маё дагэтуль плыло спакойна, ціха. Што
будзе, як паставіць яно ўсялякія перашкоды, заскемы? Я такі слабы, зьменны.
{{gap|2em}}''19.VIII.'' Пан Б. даў чытаць Талстоя. Дзякую. Можа і прыдасца.
{{gap|2em}}''20.VIII.'' Зманны сьвет, зманнае людзкое жыцьцё! У аднэй хвілі здаровы чалавек — сусед паў трупам. Што гэта, можа апоплексыя?… Дарма ратаваў. Заўтра еду ў Вільню.
{{gap|2em}}''22.VIII.'' Дарагі Тата і Мама! 3 ласкі Найвышэйшага прыехаў шчасьліва на старую кватэру да добрай Пані Ш. Лекцыі пачнуцца ад сягоньня. Цалую сардэчна Вашы рукі. Сын.
{{gap|2em}}''21 верасень.'' Выбраў сабе небясьпечную дарогу: уступіць у сэмінарыю. Баюся, хоць чую руку Божую, што не дарма вырвала мяне з таго балота гнойнага, у каторае пачаў лезьці забіўшы Бога ў сваім сэрцы.
{{gap|2em}}''Пецярбург 26.VIII да 15 кастрычніка.'' Першае ўражаньне на
Фантанцы — прыкае-балючае. Выгрузка вугля. Людзі чорныя, брудныя… А тут палацы, помнікі, масты багатыя — дзела рук убогіх… На крыві і касьцях стаіць харошы горад!… Экзамены пашлі добра. За францускі 5. Быў у Эрмітажы, хадзіў па сьвятынях… Цягнець мяне нешта да роднае Вільні…<noinclude></noinclude>
9bjeibjkbsdxdwy19tpuabgd625jjmb
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/12
104
120511
280794
2026-04-01T13:08:51Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=пан|к=скі}} окупант пад целам паняволенага краю. Сквапна трымаецца ён учарэпіўшыся кіпцюрамі, упіўшыся зубамі ў сваю ахвяру і прагавіта лыпае вачыма на Ўсход, каб яшчэ як рвануць кавалак цела жывога народу. {{Водступ|2|em}}Штодзенны, паўся...»
280794
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=пан|к=скі}} окупант пад целам паняволенага краю. Сквапна трымаецца ён учарэпіўшыся кіпцюрамі, упіўшыся зубамі ў сваю ахвяру і прагавіта лыпае вачыма на Ўсход, каб яшчэ як рвануць кавалак цела жывога народу.
{{Водступ|2|em}}Штодзенны, паўсямесны, бязупынны, соцыяльны, нацыянальны, культурны і політычны зьдзек і паняволеньне, дзікая эксплёатацыя праз сваіх, акупанцкіх і міжнародных жывадзёраў, дармаедаў і іх паслугачоў.
{{Водступ|2|em}}Ня раны, ня язвы дымяцца крывёй па гарадох, мястэчках і вёсках — гэта турмы, дэфэнзыва і паліцэйскія закамаркі аседласьць сваю маюць. Тут найтанчэйшымі сярэднявеччымі катаваньнямі выматваюць душу, калечаць цела рабочым і сялянам, хочуць зламаць сталь рэволюцыйнай волі.
{{Водступ|2|em}}Тут астрог — школа.
{{Водступ|2|em}}Хлеб — у астрозе.
{{Водступ|2|em}}Зямля — у магіле.
{{Водступ|2|em}}Жыцьцё — бы катарга.
{{Водступ|2|em}}Воля — у сьмерці.
{{Водступ|2|em}}Ой, закавалі ў кайданы і не дапушчаюць паны непакорную працоўную Заходнюю Беларусь да вогнішча сусьветнай барацьбы, каб ня кінула туды іхныя крывавыя дзеі-падзеі.
{{Водступ|2|em}}Але пад чорным крылом окупацыі ўзрасла пагудка — не паўстрымаць імпэту, не акарнаць паном палёту пагудкі. Водзіць яна лапцевую Заходнюю Беларусь па шырокім сьвеце, водзіць па<noinclude></noinclude>
6qfotghhj6yzuxv89jpr7ccmbfm2c8h
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/13
104
120512
280795
2026-04-01T13:10:36Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «асфальтавых вуліцах Бэрліну, па жалеза-бэтонным Нью-Ёрку, па крывавых разорах абстралянага Кітаю, водзіць да блізкай сваячніцы — далёкай Індыі, да змагаркі Афрыкі з гарачым дыханьнем. Аднак, найчасьцей Заходняя Беларусь наведвае кузьню жыцьця, вогніш...»
280795
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>асфальтавых вуліцах Бэрліну, па жалеза-бэтонным Нью-Ёрку, па крывавых разорах абстралянага Кітаю, водзіць да блізкай сваячніцы — далёкай Індыі, да змагаркі Афрыкі з гарачым дыханьнем. Аднак, найчасьцей Заходняя Беларусь наведвае кузьню жыцьця, вогнішча сусьветнай рэволюцыі, штаб арміі пролетарыяту — СССР.
{{Водступ|2|em}}Змагарка Заходняя Беларусь знае шлях да свайго вызваленьня, ой, добра знае шлях да Савецкай Вільні. Ідзе яна ў вагромністай грамадзе па бушуючых бунтарска-ўсхваляваных прасторах і друзгоча ў грузалкі, у трэскі ўсе перашкоды і запоры. Нічым гэтага жалезнага паходу ня збочыць, не разьбіць, ня спыніць.
{{Водступ|2|em}}Усюды, дзе праходзіць Заходняя Беларусь, яе вітаюць фабрыкі, аквечаныя ў чырвань сьцягаў, а вёскі высьцілаюць шлях дыванамі — нівамі, частуюць бунтарскімі песьнямі.
{{Водступ|2|em}}Усюды рознагалосыя, рознакалёрныя вітальнікі — рабочыя ў знак разуменьня, спагады і самаахвярнасьці ўзьнімаюць на мазольных далонях, бы сьветачы свае сэрцы, пылаючыя жарам клясавай нянавісьці, узварушаныя гатоўнасьцю да бою, да расправы.
{{Водступ|2|em}}Бо ўсякі, у каго нутро гартавана ў агні працы і змаганьня, хто бача паняволенай душой, а чуе параненым сэрцам, той адгукнецца агняцьветамі барацьбы, напружыць сілай мускулы, развогніць думкі лёзунгамі.<noinclude></noinclude>
9tpv2mqcq05fjcpjzmfieh6rlo8ujei
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/14
104
120513
280796
2026-04-01T13:13:04Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}Шумяць, хвалююцца чырвоныя Сьцягі ў сталёвых руках пролетарыяту, а грудзі дыхаюць прывітаньнем, поклічам і гімнамі. {{Водступ|2|em}}Бо як-жа інакш! {{Водступ|2|em}}Вось рабочыя гарадоў Заходняй Беларусі ў няроўным баі напружанай, стойкай забаст...»
280796
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}Шумяць, хвалююцца чырвоныя Сьцягі ў сталёвых руках пролетарыяту, а грудзі дыхаюць прывітаньнем, поклічам і гімнамі.
{{Водступ|2|em}}Бо як-жа інакш!
{{Водступ|2|em}}Вось рабочыя гарадоў Заходняй Беларусі ў няроўным баі напружанай, стойкай забастоўкай намагаюцца палажыць капіталістаў на абедзьве лапаткі.
{{Водступ|2|em}}Вось бядняк вёскі на падпісным лісьце выводзе подпіс сваёй крывёй за вызваленьне політзьняволеных, супроць фашыцкай дыктатуры. Ведае, што гэты подпіс-протэст грозіць няміласьцю і помстай з боку паноў. Аднак, рука яго ня дрыжыць.
{{Водступ|2|em}}Вось вясковая кабеціна ўтуліла любоўна, прнціснула да грудзей ня крыжык і ня мэдалік, а сваё наймілае, найдарагое, Кінула-рынула хатнія справы, перанесла праз колькі дзесяткаў вёрст праз агонь, ваду і непагоду, праз ксяндзоўскае пекла, катаваньні дэфэнзывы і паліцыі праз вобыскі, пагрозы, подкупы, стрэлы і нагайкі, перанесла сваё наймілае, найдарагое — выбарны номер за тых, хто змагаецца за вызваленьне; прынесла сваю нянавісьць да окупантаў, каб уліць яе атрутай у ўрну панскага шчасьця.
{{Водступ|2|em}}Вось дзеці рабочых і сялян, дзеці героі, дзеці барацьбіты з чырвонымі сьцягамі, рэволюцыйнымі песьнямі ідуць больш сотні наперадзе дэмонстрацыі, першыя прымаюць удары ад {{перанос-пачатак|п=паліцэй|к=скага}}<noinclude></noinclude>
2lf4vv6i9rwoj98b2h50x7ue3hj7ggq
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/15
104
120514
280797
2026-04-01T13:14:22Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=паліцэй|к=скага}} наскоку. А колькі-ж малалетніх рэволюцыянэраў было зьбіта па дэфэнзывах і гібее па астрогах! {{Водступ|2|em}}Слухае Савецкі Менск, як б’ецца рэволюцыйнае сэрца Вільні. {{Водступ|2|em}}Слухае паняволеная, галодная, безработн...»
280797
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=паліцэй|к=скага}} наскоку. А колькі-ж малалетніх рэволюцыянэраў было зьбіта па дэфэнзывах і гібее па астрогах!
{{Водступ|2|em}}Слухае Савецкі Менск, як б’ецца рэволюцыйнае сэрца Вільні.
{{Водступ|2|em}}Слухае паняволеная, галодная, безработная Вільня, як вольны Менск пяе песьню жыцьцю, чуе водгук сталёвых крокаў індустрыі, крынічны бег творчага жыцьця, поступ да соцыялізму. Усёй істотай, усімі пачуцьцямі, кожным дыхам свайго жыцьця рвецца, схінаецца пролетарская Вільня к дарагому, доўгачаканаму Менску.
{{Водступ|2|em}}А малажавы Менск працягвае любоўна свае крэпкія рабоча-сялянскія абнімы да змагаркі Вільні і недалёка той час, калі іх гарачым пацалункам закляшча, забісуе кроснамі тэкстыльны Беласток, узрадуецца шырокай усьмешкай лапцевае Палесьсе.
{{Водступ|2|em}}Недалёка гэты сьветазарны трыумф працоўных.
{{Водступ|2|em}}Ёсьць на зямной кулі лапік тэрыторыі, які слывець тытанічнай барацьбой паміж працай і капіталам і вядомы пад назвай Заходняя Беларусь. На гэтым невялічкім лапіку тэрыторыі сваёй цягучай натурай і жылістай сілай рэволюцыйная армія адбівае напор дзікай навалы контррэволюцыі, раскідвае мулкае ярмо сваіх і чужых жывадзёраў і дармаедаў.<noinclude></noinclude>
pjj626d86sjb1tl3f0zn1u9oumdfhzu
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/16
104
120515
280798
2026-04-01T13:15:58Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}Прывет табе КПЗБ — штаб рэволюцыйнай арміі Заходняй Беларусі, прывет табе красамоўны вечавік, адважны маніфэстант, вогнішча барацьбы, заклік барыкад. Твой рэволюцыйны імпэт, бунтарскі шал, развогненая барацьба нясупынна падрываюць узьб...»
280798
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}Прывет табе КПЗБ — штаб рэволюцыйнай арміі Заходняй Беларусі, прывет табе красамоўны вечавік, адважны маніфэстант, вогнішча барацьбы, заклік барыкад. Твой рэволюцыйны імпэт, бунтарскі шал, развогненая барацьба нясупынна падрываюць узьбярэжжа царства капіталу, падпякае пяты заборчым наезьнікам. Ты, сутыкаючыся з Савецкай мяжой, праводзіш ток рэволюцыі па гарадох і вёсках, раскідваеш шыбеніцы, астрогі, арсэналы.
{{Водступ|2|em}}Ой, ня любіць гэтага току буржуйская Польшча, кісла моршчыцца і корчыцца бы п’яўка асыпаная сольлю і яе парлямант-скамарох заскомліў, прытуліў хвост і прысеў на заднія лапы. І чорны фашыцкі знак гнецца, мнецца бы воск ад полымя, свае крыжовыя крыльлі ў кучу скідае.
{{Водступ|2|em}}Ужо курыцца пагрозай рэволюцыйны вулькан, неўзабаве яго магутны выбух плюне агнем помсты, сьмертаносна храбасьне каменьнем па ашпаранай паршывай сьпіне буржуазіі і будзе яе канец, а наш пачатак.
{{Водступ|2|em}}Воля і чын мільёнаў бліскавіцай уткніцеся ў асяродак мэты!
{{Водступ|2|em}}Дыхайце поклічамі!
{{Водступ|2|em}}Шырэй разгортвайся вогнішча барацьбы!
{{накіравальная рыса|5em}}<noinclude></noinclude>
cetv8w0su11bou8c5ylx7t5d66mt5x0
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/197
104
120516
280799
2026-04-01T13:19:12Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=ве|к=дала}}, што гэта ў іх за «аграном» сядзіць. Шпег не хацеў сябе выдаць, ён ветліва разьвітаўся, аддаў апошнія прысмакі Мікітку і сам вышаў. Маці з трывогай да Мікіткі: як і што? {{Водступ|2|em}}— А нічога, — кажа Мікітка, заядаючы цукеркі, ч...»
280799
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=ве|к=дала}}, што гэта ў іх за «аграном» сядзіць. Шпег не хацеў сябе выдаць, ён ветліва разьвітаўся, аддаў апошнія прысмакі Мікітку і сам вышаў. Маці з трывогай да Мікіткі: як і што?
{{Водступ|2|em}}— А нічога, — кажа Мікітка, заядаючы цукеркі, частуючы маці. Вось мы гутарылі, бацьку шкадуючы...
{{Водступ|2|em}}На ўсе, злосна-трывожныя доказы маці, што гэта быў шпег і яго цукеркі шпікаўскія, можа нават атручаныя, што гэта скрыты вораг, які ня толькі бацьку, але іх усіх хоча згнаіць у астрозе — Мікітка спакойна адказваў, хоць у самога мароз па скуры пайшоў.
{{Водступ|2|em}}— Брахня ўсё гэта. А вось бацьку пабачыш, што звольню.
{{Водступ|2|em}}Такая гутарка для маці — нож у сэрцы. Непакой і згрызоты яшчэ пабольшалі, калі назаўтра яе сынка павялі ў пастарунак. Цярпела яна ўдвая: і за сябе і за Мікітку, якога мукі ёй прадстаўляліся куды страшнейшымі, чым у сапраўднасьці, боль нарастала, цярпела да сьлёз, бегала колькі разоў на пастарунак, лемантавала і маліла выпусьціць. А з яе там зьдзекваліся, кажучы, што сын захварэў, што вушы яму паадкручвалі, што голадам мораць...
{{Водступ|2|em}}Мікітка перанёс усе катаваньні, устаяў проціў усіх ласых абяцанак панскіх паслугачоў — маўчаў, як рыба. Ня выдаў. І бадай таксама ён маўчаў, як вярнуўся дахаты. На ўсе дакучлівыя {{перанос-пачатак|п=до|к=пыты}}<noinclude></noinclude>
f8ejip76cmnvf5c6ztmntd9kkj56ofj
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/196
104
120517
280800
2026-04-01T13:26:32Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}— Яны, паліцыянты, ніяк ня могуць знайсьці стрэльбу, што бацька твой захаваў, і вось дзеля гэтае драбніцы бацьку трымаюць, а табе з мацяй прыходзіцца галадаць. {{Водступ|2|em}}Мікітку кінула ў жар, бо справа ішла ўжо аб яго тайне. Ён пачырванеў...»
280800
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}— Яны, паліцыянты, ніяк ня могуць знайсьці стрэльбу, што бацька твой захаваў, і вось дзеля гэтае драбніцы бацьку трымаюць, а табе з мацяй прыходзіцца галадаць.
{{Водступ|2|em}}Мікітку кінула ў жар, бо справа ішла ўжо аб яго тайне. Ён пачырванеў па вушы і перастаў сматкаць цукерак. Гэтую перамену сваёй ахвяры заўважыў шпег і з большай сілай пачаў налягаць.
{{Водступ|2|em}}— Трэба стрэльбу канешна найсьці, бо інакш твайго бацьку будуць усё жыцьцё трымаць і мучыць.
{{Водступ|2|em}}Маўчанка. Мікітка нярухомы, толькі на пальчык накручвае падол кашулькі і час-ад-часу глытае сьлінкі, якія набягаюць ад цукерак у роце.
{{Водступ|2|em}}— Ну скажы, ты-ж добры хлопчык, скажы, дзе схавана стрэльба, і бацька сягоньня дахаты вернецца. А маці як будзе рада, што ты бацьку выратаваў!
{{Водступ|2|em}}Мікітка патоўпіў галаву, адвярнуўся бокам да шпега і, абводзячы пальцам каля сучка ў лаве, нешта абдумваў. Урэшце шпарка павярнуўся да шпега і радасна прамяніста сказаў:
{{Водступ|2|em}}— Няхай яны перш бацьку выпусьцяць, тады я скажу, дзе стрэльба ляжыць.
{{Водступ|2|em}}Як ні мучыў шпег, якіх толькі абяцанак ні суліў — Мікітка быў пры сваім: пакуль ня выпусьцяць, не скажу.
{{Водступ|2|em}}Калі прышла маці ў хату і агледзела «агранома», дык пабялела з перапуду, бо ўся вёска добра {{перанос-пачатак|п=ве|к=дала}}<noinclude></noinclude>
phkf8s7aacrnu1bwp7brstuhmf772yz
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/17
104
120518
280801
2026-04-01T13:35:50Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{ц|'''Рабочы Тамаш'''}} {{Водступ|2|em}}Тамаш рабочы з гарадзкой электроўні, жыў недалёка ад месца сваей службы. Хоць было яшчэ больш гадзіны да зьмены, аднак Тамаш вышаў з дому, каб да службы схадзіць у аптэку і купіць лякарства сыну. Яго васьмігодні Франук у...»
280801
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{ц|'''Рабочы Тамаш'''}}
{{Водступ|2|em}}Тамаш рабочы з гарадзкой электроўні, жыў недалёка ад месца сваей службы. Хоць было яшчэ больш гадзіны да зьмены, аднак Тамаш вышаў з дому, каб да службы схадзіць у аптэку і купіць лякарства сыну. Яго васьмігодні Франук у апошнія дні занямог, мабыць перабраў меру ў ежы. Увесь месяц жылі ўпрогаладзь, а на днях прыдбаў Тамаш трохі грошы, ну дык на радасьці жонка больш наварыла і ўсе сквапна накінуліся на ежу.
{{Водступ|2|em}}Успомніўшы пра грошы, Тамаш хоць і чуў іх цяжасьць у кішэні, аднак рашыў упэўніцца і пашчупаў свой абмусолены кашэль, які павінен быў карміць усю яго сям’ю ня менш двух тыдняў, а там трэба будзе зноў выкручвацца, як скурат на агні.
{{Водступ|2|em}}Праходзячы праз пляц, увагу Тамаша зьвярнуў вялікі натоўп рабочых. Над іх галовамі выдзяляўся ўпалавіну прамоўца, як можна было дагадвацца, падтрымваны на руках. Бяз шапкі, размахваючы моцна рукамі, кідаў ён гарачыя словы ва ўсе бакі шчыльна згуртаванай масы. Тут-жа на<noinclude></noinclude>
t5hkiqg9haf4ylujg4va0tatqt1mzag
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/18
104
120519
280802
2026-04-01T13:38:26Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «сьвежа абструганым кіі палыхалася чырвонае палотнішча. Дзе-ні-дзе ў вокнах ці на бальконах тырчэлі наслухваючыя фігуры ў пагардлівых позах. Кругом пляцу на тротуарах было паўнюсенька зявак, хоць паміж мітынгуючымі і тротуарам свабоднага месца колькі...»
280802
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>сьвежа абструганым кіі палыхалася чырвонае палотнішча. Дзе-ні-дзе ў вокнах ці на бальконах тырчэлі наслухваючыя фігуры ў пагардлівых позах. Кругом пляцу на тротуарах было паўнюсенька зявак, хоць паміж мітынгуючымі і тротуарам свабоднага месца колькі хочаш.
{{Водступ|2|em}}Выглядала так, што на плошчы ідзе няпрыемнае, але інтрыгуючае прадстаўленьне, а вакол згрудзіліся выпадковыя гледачы, якіх абурае прадстаўленьне, але цікавіць яго канец. Стануць на брук плошчы — гэта значыць часткова прыняць удзел у чырвоным прадстаўленьні — вось чаму ўсе таўкліся і ціскаліся на тротуары.
{{Водступ|2|em}}Затрымаўся і Тамаш: адно, што трудна было далей праціскацца, а другое, што цікава было да ўсяго прыгледзецца і паслухаць, што кажа прамоўца.
{{Водступ|2|em}}Акружаючыя Тамаша кпінавалі і нахабна зьдзекваліся з сур’ёзных і маўчаліва разважных мітынгуючых рабочых. Бразгат, шыпеньне, скрогат іхняй гутаркі перашкаджаў Тамашу ўслухацца ў музыку зычных слоў прамоўцы. Як ні цікава было Тамашу даведацца аб чым кажа прамоўца, аднак ён падыйсьці бліжэй не адважваўся. Нечага, паягонаму, было натыкацца на ражон, бо ён шмат ад каго чуў, што гэткія зборышчы дрэнна канчаюцца.
{{Водступ|2|em}}Колькі разоў яго знаёмы, рабочы з тартака, заклікаў прыйсьці там да іх памагчы і самаму {{перанос-пачатак|п=наву|к=чыцца}}<noinclude></noinclude>
op5m1qqxuvmr719dtwlnm7a9d2dh2nk
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/19
104
120520
280803
2026-04-01T13:40:09Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=наву|к=чыцца}}, уліцца ў рабочую сілу, падтрымаць рабочую справу. Супроць рабочае справы ён нічога ня меў, няхай робяць, перашкаджаць ня будзе, але самому ўблутавацца — рэч не патрэбная. Можна бяз працы на вуліцы апынуцца. Яго і ў электроў...»
280803
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=наву|к=чыцца}}, уліцца ў рабочую сілу, падтрымаць рабочую справу. Супроць рабочае справы ён нічога ня меў, няхай робяць, перашкаджаць ня будзе, але самому ўблутавацца — рэч не патрэбная. Можна бяз працы на вуліцы апынуцца. Яго і ў электроўню прынялі з асьцярогай, што калі хоць крыху заўважаць што-небудзь, зразу разьлік. Ды ці яго гэта работа політыкай занімацца.
{{Водступ|2|em}}Таўсты ягомасьць, які стаяў побач, уздумаў выпхнуцца наперад ды так штурхнуў Тамаша, што ён страціў роўнавагу і апынуўся на бруку. Закіпела ў нутры Тамаша, хацеў ён тым-жа адплаціць панскаму хаму, але сьцерпеў, бо быў пэўны, што таўсты ягомасьць паліча гэта не як разрахунак, а як напад, перадасьць яго ў рукі паліцыі, а там ужо рэч вядомая — падзіравяць скуру, душу выматаюць. Хапае і бяз гэтага бяды ў хаце. Ня жыцьцё, а катарга. Адна радасьць у яго гарапашным жыцьці гэта Франук. Важны хлапчына, будзе радасьць і апора пад старасьць. Ня гледзячы на хатні недастатак і на недамаганьні, Франук як кукамі зьбіты — целам крэпкі, голасам зычны, валаскі залацістыя, бы сьпелае збожжа, а з-пад іх яскрава сіняць жывыя вочкі, бы васількі.
{{Водступ|2|em}}— Ну як-жа такога малайца кінуць на галодную сьмерць. Чорт з ім з панам — сьцярплю. Вось трэба ў аптэку сьпяшаць, трошкі яшчэ пастаю і пайду.
{{Водступ|2|em}}А таўсты ягомасьць ня ўнімаўся і з абурэньнем валтузіўся.<noinclude></noinclude>
o6vg0lng6lulzdwmthzcnzgsfk15x1l
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/20
104
120521
280804
2026-04-01T13:42:50Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}— Чорт ведае што — казаў — дзе гэтая паліцыя, чаму яна дазваляе на бунты бальшавіцкія. {{Водступ|2|em}}— Цяпер вось зьбіраюцца, нагаварваюцца, а пасьля, пачнуць людзей выразаць. Яны заўсёды так, — паддаківаў галамызы, падобны да крамніка, з а...»
280804
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}— Чорт ведае што — казаў — дзе гэтая паліцыя, чаму яна дазваляе на бунты бальшавіцкія.
{{Водступ|2|em}}— Цяпер вось зьбіраюцца, нагаварваюцца, а пасьля, пачнуць людзей выразаць. Яны заўсёды так, — паддаківаў галамызы, падобны да крамніка, з акраіны гораду.
{{Водступ|2|em}}— Езус, Марыя, кары божай на іх няма, — бы парваная струна, засакатала сухарлявая дэвотка.
{{Водступ|2|em}}— Ня кару на іх трэба ссылаць, проша пані, а асьвету. Народ гэта цёмны, з дзікімі інстынктамі. Шкадаваць і ўшляхэтняць яго трэба, — казаў, настаўляючы, панок у акулярах і з портфэлем.
{{Водступ|2|em}}— Ага, трасца вашай галаве, не падабаецца вам {{Абмылка|усё|ўсё}} гэта, — падумаў з задаваленьнем Тамаш. А ўголас сказаў.
{{Водступ|2|em}}— Ня ўсе яны тут бальшавікі, але што, слухаючы гэтага гаваруна, мардуюць усе час, дык гэта праўда.
{{Водступ|2|em}}Прысутныя заместа адказу звысока глянулі на Тамаша і вытрымалі пагардлівую маўчанку, а таўсты пан адвярнуўся налітай салам патыліцай.
{{Водступ|2|em}}— Чаму яны ўсе так насы круцяць ня тое, мусіць, сказаў, разважаў пра сябе Тамаш. Кампаньён я для іх непадхадзяшчы, гэта праўда. Ды яно нечага і крыўдаваць на іх, не раўня я ім. Усё-ткі яны і з навукаў і грошы маюць, чыста апрануты, а ў мяне вопратка вугальлем вымазана, мазутам аддае, апрача гэтай замусоленай мазалістай пецярні нічога<noinclude></noinclude>
erwdxhp25w8iopif91ucqy9cxapwbbu
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/21
104
120522
280805
2026-04-01T14:11:38Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «больш ня маю. І як на бяду, рук гэтых колькі хочаш, выбірай любыя, — вунь колькі іх. {{Водступ|2|em}}У гэты час на пляцы мітынгуючыя махалі шапкамі, вітаючы аратара і паўтараючы лёзунг, кінуты ім. {{Водступ|2|em}}— Бач як быдла расходзілася. Ну і парадкі ў нас, —...»
280805
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>больш ня маю. І як на бяду, рук гэтых колькі хочаш, выбірай любыя, — вунь колькі іх.
{{Водступ|2|em}}У гэты час на пляцы мітынгуючыя махалі шапкамі, вітаючы аратара і паўтараючы лёзунг, кінуты ім.
{{Водступ|2|em}}— Бач як быдла расходзілася. Ну і парадкі ў нас, — злаваліся суседзі Тамаша.
{{Водступ|2|em}}— Гура! — нечакана для самаго сябе, крыкнуў Тамаш пападаючы ў тон мітынгуючым. Яго акружаючыя вытрашчылі вочы, поўныя зьдзіўленьня і нянавісьці.
{{Водступ|2|em}}— Гура! Гура! — крычаў Тамаш і чуў, што пад варожымі ўзглядамі голас самохаць слабее і яго «гура» выходзе, што раз слабей, ажно ўрэшце зусім абарвалася.
{{Водступ|2|em}}Залажыўшы рукі за сьпіну, выставіўшы жывот, абмотаны тоўстым залатым ланцужком, пхаўся на Тамаша той, падобны да крамніка, і прыскаючыся сьлюнкамі, шыпеў.
{{Водступ|2|em}}— Бальшавік! Так, бальшавік! Комуны хочаш, а ў турму неахвоч, а? як?
{{Водступ|2|em}}— Ды я жартуючы, чаго чэпіцеся, перадражніваю іх дурняў, вось і ўсё. Вялікая штука крыкнуць гура. Кожны здаецца, мае на гэта права. Нашоўся дасужы. А мне хоць ты лопні крычучы гура ці не гура, слова не скажу. Прыстаў...
{{Водступ|2|em}}Абураўся пад канец Тамаш, калі яго напасьнік адышоў водаль, пабедна сказаўшы: то-то. Тамаш<noinclude></noinclude>
qmqjqbgh1p43b4ct00vbgy85ihrtd55
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/22
104
120523
280806
2026-04-01T14:17:13Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «сам быў ня рад за свой выкрык у чэсьць мітынгуючых і дзівіўся, як гэта ён адважыўся — само вырвалася. {{Водступ|2|em}}Ад перажытай сутычкі ў Тамаша ўнутры астаўся непакой і гарката, нездаволенасьць і няяснае пачуцьцё помсты. Як яму не абрыдлай была фігура...»
280806
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>сам быў ня рад за свой выкрык у чэсьць мітынгуючых і дзівіўся, як гэта ён адважыўся — само вырвалася.
{{Водступ|2|em}}Ад перажытай сутычкі ў Тамаша ўнутры астаўся непакой і гарката, нездаволенасьць і няяснае пачуцьцё помсты. Як яму не абрыдлай была фігура крамніка, аднак ён ня мог стрымацца, каб ня глянуць у яго бок і ня вылаяцца ў думках. Ён ужо быў рашыў пайсьці ў аптэку — прападзіце вы тут усе пропадам, — але жаданьне набедакурыць чым-небудзь гэтым выпадковым суседзям, але ўсюды і часта сустраканым людзям, затрымала яго.
{{Водступ|2|em}}Затрымала Тамаша і пяяньне Інтэрнацыяналу, якое разьлягалася па ўсім пляцы і ў якім чулася векавечная скарга і боль і бурны парыў да бою, да жыцьця. Гэтага гімну падняволеных, эксплёатаваных і пакрыўджаных Тамаш ня ўмеў, але чуў яго некалькі разоў і любіў слухаць. Яму было крыўдна і жаласна, што ня ўмее пяяць, чуў сябе абасобленым, пакінутым. Штось там глыбока ў душы варушылася балючае і радаснае. Усплывалі ўспаміны, то бы золак на прадвесьні, то бурым горкім дымам з трубы электроўні, то фіалетавымі электраіскрамі. Душа набракала любоўю да Франука, якая разьлівалася сытай цяплынёю і аж да сьлёз шкада было свайго пястуна, шкада сваёй моладасьці і змарнаванага беспрасьветнага, беспатольнага жыцьця. Шкада і злосьць агортвала.<noinclude></noinclude>
snd8upgd5n6uac1ghixptxcc39jp40d
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/23
104
120524
280807
2026-04-01T14:19:01Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}І непатрэбныя, як чужыя, сьлёзы туманілі вочы, Тамаш моргаў векамі, каб разагнаць іх па воку. А побач чуў сьвіст, лаянку, пракляцьце: {{Водступ|2|em}}— Пейце, пейце хутка кроўю будзеце плакаць. Вам гэта дарам ня пройдзе, тут вам не бальшэвія. {{Во...»
280807
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}І непатрэбныя, як чужыя, сьлёзы туманілі вочы, Тамаш моргаў векамі, каб разагнаць іх па воку. А побач чуў сьвіст, лаянку, пракляцьце:
{{Водступ|2|em}}— Пейце, пейце хутка кроўю будзеце плакаць. Вам гэта дарам ня пройдзе, тут вам не бальшэвія.
{{Водступ|2|em}}Ды пэўне-ж падратуюць іх, падушаць. Шукаюць сабе гузака, Ці гэта мала нашаму брату і так дастаецца, — казаў Тамаш больш для таго, каб скрыць, каб заглушыць, мляўкае прыкрае пачуцьцё, сваю душэўную слабасьць і разлад.
{{Водступ|2|em}}Як хто нажом ёрзаў па шкле, так адбівалася ў яго вушох дзікае скавытаньне абураных суседзяў. Нібы з ненароку, Тамаш усёй сваёй цяжкасьцю {{Абмылка|уступіў|ўступіў}} грубым ботам на лякіраваны камаш пузатага пана, які праз залатыя зубы шыпеў пракляцьці проста ў вушы Тамаша. Завыў, заенчыў з болю пан і накінуўся на Тамаша.
{{Водступ|2|em}}— Хамскае рыла, хіба ня бачыш!? Чаго тут топчышся, вунь тваё месца з імі, бальшавікамі...
{{Водступ|2|em}}— Паліцыя! Паліцыя! — пачуліся з усіх бакоў крыкі.
{{Водступ|2|em}}У аднэй з вуліц паказаўся атрад коннай паліцыі, якая проста чгала на мітынгуючых.
{{Водступ|2|em}}— Уцякайце, чэрці, чаго вы вароніце, — крычаў Тамаш рабочым, паказваючы на паліцыю.
{{Водступ|2|em}}А на тротуарах шумна радаваліся:
{{Водступ|2|em}}— Урэшце паліцыя.
{{Водступ|2|em}}— Біце іх бальшавікоў.
{{Водступ|2|em}}— Аратара лавіце.<noinclude></noinclude>
0t5gvkkz186n9gaydjv5oju3d3f9u52
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/24
104
120525
280808
2026-04-01T14:24:33Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}Ад мітынгуючых аддзяліўся пажылы яўрэй і хацеў увайсьці на тротуар, але крамнік груба яго адпіхнуў нагой, бэсьцячы апошнімі словамі. {{Водступ|2|em}}Натоўп на плошчы захваляваўся. Паміж паліцыяй і мітынгуючымі завязалася кароткая тузаніна....»
280808
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}Ад мітынгуючых аддзяліўся пажылы яўрэй і хацеў увайсьці на тротуар, але крамнік груба яго адпіхнуў нагой, бэсьцячы апошнімі словамі.
{{Водступ|2|em}}Натоўп на плошчы захваляваўся. Паміж паліцыяй і мітынгуючымі завязалася кароткая тузаніна. У паветры мільганулі каменьні, паблісквалі шашкі паліцыянтаў. Крык, енк, заклікі, каманда. Народ кінуўся ўцякаць ва ўсе бакі. Чырвоны сьцяг зьнік. Паліцыя направа і налева рубала па ўцякаючым тупым бокам шаблі. Міма аслупеўшага ад жудаснага відавоку Тамаша беглі рабочыя з перапудам і нянавісьцю ў вачох. Вось прайшоў, хістаючыся, рабочы, прыціскаючы рукой чырвоную пляму на сівых валасох, а па загрубелых пальцах пацеркамі зьбягала кроў, водаль бегла жанчына, стогнучы, і працірала рукамі вочы, якія заплывалі крывёю ад раны на галаве. На плошчы там-сям валяўся аглушаны ці забіты; іншыя не маглі ісьці і паўзьлі па зямлі пад сьцены дамоў, размазваючы кроў па каменьнях.
{{Водступ|2|em}}Пасмутнела ў вачох, занудзіла Тамашу. За што, за што, — зычэла ў вушох і пераходзіла ў лямант, у адчай.
{{Водступ|2|em}}— За што?
{{Водступ|2|em}}І перад ім вырастаў пытальнік, такі вялікі, быццам закруцістым сваім канцом чапляўся за яго малаледзтва, а вострым — прабіў сэрца. За што ён усё жыцьцё набіваў крывавыя мазалі. Ці не яго рукамі выгнаны гэтыя мураваныя вуліцы, {{перанос-пачатак|п=апра|к=нуты}}<noinclude></noinclude>
0xoe8b4serbx4lilyxw1s3p2kjctv7t
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/25
104
120526
280809
2026-04-01T14:29:00Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=апра|к=нуты}} гэтыя паліцыянты, вымашчаны — кругом сьляды яго працы! {{Водступ|2|em}}— Дык за што яны рубаюць маю галаву, бы качан капусты, за што качаюся ў крыві па бруку, як конь ахвачаны?.. Дык вось яно як з нашым братам! {{Водступ|2|em}}Тамаш т...»
280809
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=апра|к=нуты}} гэтыя паліцыянты, вымашчаны — кругом сьляды яго працы!
{{Водступ|2|em}}— Дык за што яны рубаюць маю галаву, бы качан капусты, за што качаюся ў крыві па бруку, як конь ахвачаны?.. Дык вось яно як з нашым братам!
{{Водступ|2|em}}Тамаш так праняўся ўсім бачаным, так аддаўся сваім пачуцьцям, што ўсёй істотай уцеляўся ў кожную ахвяру тэрору, перажываў іхную крыўду і мукі. Ён ня чуў, як прабягаючыя міма штурхалі і сьпіхалі яго з месца на месца. Тамашу здавалася, што ўсё акружаючае, усё паветра было прасякнута цярпеньнем і нянавісьцю, і яму цяжка было дыхаць, словы душылі ў горле.
{{Водступ|2|em}}Увагу Тамаша зьвярнуў малады рабочы, які прабягаў праз плошчу. Відаць было, што юнак намагае на ўсе свае сілы, каб уцячы ад коннага паліцыянта, які гнаўся за ім, нарыхтаваўшы шашку да {{Абмылка|удару|ўдару}}. Месца паміж уцякаючым і даганяючым з кожным момантам скарачалася. Затаіўшы дыханьне, сачыў за імі Тамаш. Уцячэ, не дагоне, каб толькі да варот дабраўся, упэўняў сябе Тамаш. Аднак рабочы не дабег да сярэдзіны, а паліцыянт быў зусім недалёчка. Ня спускаючы з вока паліцыянта, Тамаш нагнуўся і гвалтоўна выдзіраў камень, абдзіраючы пальцы да крыві. У гэты час уцякаючы крута абярнуўся і спакойна, але з ёмкім размахам кінуў камень у напасьніка. Раптоўна апала шашка і з бразгам ударылася аб брук, {{перанос-пачатак|п=па|к=ліцыянт}}<noinclude></noinclude>
ghy31z212eojhrjj7lpibhvbobr4zzl
Старонка:Маці 1935.pdf/47
104
120527
280823
2026-04-02T05:48:54Z
By-isti
3554
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}— На тое і перапёлка, каб у сетку трапіць! — адгукнуўся хахол. {{Водступ|2|em}}Ён усё больш падабаўся маці. Калі ён называў яе „ненькай“, — гэта слова нібы песціла яе шчокі мяккай, дзіцячай рукой. У нядзелі, калі Паўлу не было часу, ён сек дров...»
280823
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="By-isti" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}— На тое і перапёлка, каб у сетку трапіць! — адгукнуўся хахол.
{{Водступ|2|em}}Ён усё больш падабаўся маці. Калі ён называў яе „ненькай“, — гэта слова нібы песціла яе шчокі мяккай, дзіцячай рукой. У нядзелі, калі Паўлу не было часу, ён сек дровы. Аднойчы прышоў з дошкай на плячы і, узяўшы сякеру, шпарка і лоўка перамяніў гнілую східку на ганку, другі раз гэтак-жа непрыкметна паправіў папсаваны плот. Працуючы, ён свістаў, і свіст у яго быў прыгожа тужлівы.
{{Водступ|2|em}}Аднойчы маці сказала сыну.
{{Водступ|2|em}}— Давай возьмем хахла да сябе ў нахлебнікі? Лепш будзе абодвум вам — не бегаць адзін да аднаго.
{{Водступ|2|em}}— Навошта вам сціскаць сябе? — запытаў Павел, паціскаючы плячыма.
{{Водступ|2|em}}— Ну, яшчэ што! Усё жыццё сціскалася, нямаведама навошта, — для добрага чалавека можна!
{{Водступ|2|em}}— Рабіце, як хочаце! — сказаў сын. Калі ён пераедзе — я буду рады…
{{Водступ|2|em}}І хахол пераехаў да іх.
{{Цэнтар|VIII}}
{{Водступ|2|em}}Маленькі дом на краі слабодкі прыцягваў увагу людзей; сцены яго ўжо шчупалі дзесяткі падазроных позіркаў. Над ім непакойна луналі стракатыя крыллі гаворак, — людзі стараліся спалахнуць, выкрыць штосьці тое, што прытулілася за сценамі дома над ровам. Уночы зазіралі ў вокны, часам нехта стукаў у шкло і хутка, палахліва ўцякаў прэч.
{{Водступ|2|em}}Аднойчы Власаву спыніў на вуліцы карчмар Бегуноў, добрапрыстатны стары, які заўсёды насіў чорную,<noinclude></noinclude>
k81af5u7o50w7crj2pupzlv5qndfcm7
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/26
104
120528
280824
2026-04-02T06:21:05Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=па|к=ліцыянт}} зашыпеў, завыў і аберуч хапіўся за калена, а конь устрымаў бег і шагам пайшоў у іншы бок. {{Водступ|2|em}}Аглядаючы пабоішча на пляцы, Тамаш згледзеў, як адзін з прыбітых крыху прыпадняўся. Увесь акрываўлены, здратованы, на чал...»
280824
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=па|к=ліцыянт}} зашыпеў, завыў і аберуч хапіўся за калена, а конь устрымаў бег і шагам пайшоў у іншы бок.
{{Водступ|2|em}}Аглядаючы пабоішча на пляцы, Тамаш згледзеў, як адзін з прыбітых крыху прыпадняўся. Увесь акрываўлены, здратованы, на чалавека не падобны выцягнуў руку, у якой трымаў шматкі чырвонага сьцягу і, махаючы ім, штось крычаў, заклікаў, пагражаў.
{{Водступ|2|em}}Тамаш як-бы зразу збудзіўся з цяжкага сну. Думка «ратаваць, выручаць» балюча сьцебанула раз, другі. Гвалтоўна сарваўшыся з месца, бег Тамаш наўпросткі да чырвонага сьцягу. І вось ён бача ці яму здаецца, што яшчэ нехта бяжыць туды-ж, ды не адзін, а з усіх {{Абмылка|бокоў|бакоў}} і за ім бягуць, і разумее ён, што яны з іншай мэтай бягуць, хочуць яго папярэдзіць, бягуць, каб перашкодзіць, зьнішчыць, дабіць...
{{Водступ|2|em}}— Не, сволачы, не даждаць вам, палопаюцца жылы вашы, — запальчыва гразіць Тамаш і бяжыць, бяжыць расхрыстаны, праставалосы туды, дзе бача толькі паднятую руку, конвульсыўна сьціскаючую шматкі чырвонага сьцягу. Вось яшчэ момант, руку працягнуць... ужо... маё...
{{Водступ|2|em}}Але тут удар па галаве звалівае яго з ног. У вушах шум і звон, перад вачмі то чырвонае поле, то залацістая галоўка сына... Стараецца яшчэ што разглядзець, прыпомніць сабе, дзе ён, што з ім.<noinclude></noinclude>
2hg9yyl2vficd6oajf5y7ntowuqxp2k
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/27
104
120529
280825
2026-04-02T06:22:47Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «Дарма — чорная цяжкая заслона захінула сьвядомасьць. {{Водступ|2|em}}Ачуняў Тамаш ад вострага запаху, які балюча і шчакатліва калоў у носе — раскрыў вочы і пабачыў знаёмае акружэньне: шкляныя вокны, скураныя сьцены і таксама зыбае яго, як калісь чалавек......»
280825
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>Дарма — чорная цяжкая заслона захінула сьвядомасьць.
{{Водступ|2|em}}Ачуняў Тамаш ад вострага запаху, які балюча і шчакатліва калоў у носе — раскрыў вочы і пабачыў знаёмае акружэньне: шкляныя вокны, скураныя сьцены і таксама зыбае яго, як калісь чалавек... у белым дае нюхаць лякарства... Калі гэта ён бачыў? Ды вось, як укруціла раз яму нагу машына на электроўні, ехаў тады ў больніцу... Значыць, ён і цяпер у карэце хуткай дапамогі. Чуў боль у галаве, лапнуў рукамі і пераканаўся што ўся галава была абвязана. Пачаў успамінаць як гэта ён тут апынуўся. Мітынг, чырвоны сьцяг, кучаравая галава Франука, аптэка, грошы... Пашчупаў у кішэні ці ёсьць кашэль з грашымі. Няма. У другой кішэні нешта цяшкое — аказаўся камень. Сажмаў Тамаш камень у гарачай далані і падумаў:
{{Водступ|2|em}}— Гэта я цябе, брат, на паліцыянта выдраў з бруку... А і лоўка той лучыў у калена... Першы гузак буржуям набіваем каменьнем... Так, так.
{{Водступ|2|em}}І твар расплыўся ў спакойную радасную ўсьмешку. Аднак грошы згубіў, галава пашчапана, на зьмену ня трапіў, лякарства ня купіў ды і са службы могуць прагнаць.
{{Водступ|2|em}}— Нічога! Няхай сабе...
{{Водступ|2|em}}І зноў тая самая ўсьмешка. Тамаш чуў, што яго напаўняе ніколі ім не адчуванае радаснае задаваленьне, нібы ён нашоў нешта такое, што доўга, доўга шукаў, нібы памаладзеў, пакрапчэў, нібы зрабіў<noinclude></noinclude>
8v73o96vree2v55x9gzbo0odlvbmr4m
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/28
104
120530
280826
2026-04-02T06:24:14Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «такое, што яго будуць паважаць як таго аратара, а ў Франука ад зацікаўленасьці аж вочкі расшырыліся і ён спачуваючы любоўна галоўку туліць. {{Водступ|2|em}}— Чырвоны сьцяг, камень і кроў... {{Водступ|2|em}}Сказаў у голас і ў гэтых словах учуў асаблівую гармоні...»
280826
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>такое, што яго будуць паважаць як таго аратара, а ў Франука ад зацікаўленасьці аж вочкі расшырыліся і ён спачуваючы любоўна галоўку туліць.
{{Водступ|2|em}}— Чырвоны сьцяг, камень і кроў...
{{Водступ|2|em}}Сказаў у голас і ў гэтых словах учуў асаблівую гармонію і моц.
{{Водступ|2|em}}— Чырвоны сьцяг і камень! Сонца і сталь!
{{Водступ|2|em}}Паўтараў Тамаш і цешыўся са слоў, а калі задаваленьне напаўняла паверх берагоў, дык яно сплывала спакойна радаснай усьмешкай.<noinclude></noinclude>
kb568qkimug2z6k9ytzenkd14xwdztl
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/29
104
120531
280827
2026-04-02T06:53:09Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{ц|'''Прыгода'''}} {{Водступ|2|em}}Столяр Андрэй рашыў выкарыстаць сьвяточны дзень і схадзіць да сакратара гарадзкога раённага камітэту партыі. Адно, што мусіў занесьці яму партыйную літаратуру і матар’ялы, а пасьля меў пагутарыць, параіцца з ім аб рабоце...»
280827
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{ц|'''Прыгода'''}}
{{Водступ|2|em}}Столяр Андрэй рашыў выкарыстаць сьвяточны дзень і схадзіць да сакратара гарадзкога раённага камітэту партыі. Адно, што мусіў занесьці яму партыйную літаратуру і матар’ялы, а пасьля меў пагутарыць, параіцца з ім аб рабоце сярод рабочых электроўні. Запакаваўшы старанна ў паперу невялікія брошуркі, выданьня КПЗБ і некалькі пісаных цыркуляраў, Андрэй палажыў пачак у бакавы кішэнь паліта і пайшоў да сакратара, які жыў на аднэй з рухлівых вуліц гораду.
{{Водступ|2|em}}Ужо па дарозе Андрэй шкадаваў, што днём нясе ў кішэні гэтых 10—15 гадоў катаргі, Бяда, як кажуць, між людзьмі ходзе, можа прыстаць які «хвост», залезе ў кішэнь і тады не адкараскаешся. Хоць Андрэй быў легальны і ведаў, што за ім ня сочаць, аднак спадручней было-б пацемнаце, тым больш, што асьцярожнасьць у такіх выпадках неабходна.
{{Водступ|2|em}}Найбольш трывожыла яго тое, што як пападзецца ён у лапы дэфэнзывы, дык прападзе пачатая ім работа на электроўні — заснаваньне {{перанос-пачатак|п=чырво|к=най}}<noinclude></noinclude>
b5z36i41p0qllzw0v6xiosg4tnf5gto
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/30
104
120532
280828
2026-04-02T06:54:28Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=чырво|к=най}} фракцыі. Ён з вялікім жарам і захапленьнем аддаўся выкананьню даручэньня дадзенага яму партыяй. Пашыраць уплыў компартыі, укараняць яе ідэі, а ў выніку няшчадная клясавая барацьба вось з гэтымі самымі, чыё панаваньне ён ад...»
280828
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=чырво|к=най}} фракцыі. Ён з вялікім жарам і захапленьнем аддаўся выкананьню даручэньня дадзенага яму партыяй. Пашыраць уплыў компартыі, укараняць яе ідэі, а ў выніку няшчадная клясавая барацьба вось з гэтымі самымі, чыё панаваньне ён адчувае даколя на кожным кроку — такая работа была Андрэю па душы, запальвала і радавала, ня гледзячы на перашкоды і часовыя няўдачы. Неяк няясна, вобмацкам, бачком узлазяць рабочыя электроўні на рэволюцыйны шлях, а іншы так рване, разгоніцца, што ажно пераскоча на другі бок. Так было і з ім, Андрэем, пакуль ён ня стаў комуністым, Доўга брадзіў, шукаў выхаду з труднага жыцьця і не находзіў, і гаркату гэтага жыцьця часта-густа разбаўляў у гарэлцы.
{{Водступ|2|em}}Іншая рэч цяпер, калі ён сьвядома ідзе па шляху барацьбы рабочае клясы, — ужо ён не якая-небудзь сьлімазарная пакута, а салдат рэволюцыйнай арміі, неразрыўная частка барацьбітоў Кітаю, ангельскіх вуглякопаў, маскоўскіх тэкстыльшчыкаў, і гэта напаўняе яго гонарам і адвагай. Яго сталярская душа ўжо ня нейкі там сьлёзны згодніцкі тон, ня тужлівы туман, а сталёвая воля, гартованная ў барацьбе, — яна пры кожным яго цьвёрдым кроку на асфальту гораду радасна зьвініць. Вось таму рэволюцыйная праца Андрэя сярод рабочых была яго кроўнай справай і дзеля таго ён з такім жарам аддаваўся гэтай справе і так любоўна наглядаў за процэсам усьведамленьня і актывізацыі рабочых.<noinclude></noinclude>
cyzlij72u8pz3e9vt31icufcn78r2vj
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/31
104
120533
280829
2026-04-02T06:56:27Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}Аддаўшыся цалкам сваім любімым думкам і абмазгоўваючы дэталі заснаваньня чырвонай фракцыі на электрастанцыі, Андрэй забыўся аб магчымай небясьпецы і прайшоў усю дарогу. Ужо пры доме, дзе жыў сакратар, ён заўважыў дакола асаблівае ажыўле...»
280829
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}Аддаўшыся цалкам сваім любімым думкам і абмазгоўваючы дэталі заснаваньня чырвонай фракцыі на электрастанцыі, Андрэй забыўся аб магчымай небясьпецы і прайшоў усю дарогу. Ужо пры доме, дзе жыў сакратар, ён заўважыў дакола асаблівае ажыўленьне. У варотах стаяла грамадка людзей і аб нечым горача разважала, людзі снавалі туды-сюды зацікаўленыя і абураныя, а ззаду за Андрэем бег пшодоўнік і паліцыянт. Каб не паказацца падазроным, Андрэй ужо не зьмяняў кірунку і ўвайшоў у вароты. У гэты-ж момант пачуў, як хлопнулі за ім жалезныя вароты і прагрымеў загад пшодоўніка.
{{Водступ|2|em}}— Панове, ні зьмесца! Рэвізія!
{{Водступ|2|em}}Усіх, хто быў у панадворку, паліцыянты пачалі зганяць у кучу, у той лік папаў і Андрэй. «Уліп-жа я нямінуча», — падумаў ён, і ўнутры запякло, зашчымела. Занылі, як у сырую пагоду, зажыўшыя раны, пабітыя паліцыяй у часе аднэй дэмонстрацыі. «Шэсьць гадоў катаргі, як плюнуць, вось табе і чырвоная фракцыя»!
{{Водступ|2|em}}Хутка Андрэй пераканаўся, што пагоня была не за ім, — паліцыя не паднімала-б такі шум-тэрарам, арыштавала-б яго аднаго як гэта заўсёды робіцца. Аднак ад рэвізіі ня выкруціцца. Паліцыянты па чарзе вытрасаюць кішэні ва ўсіх прысутных і кожную дробязь старанна разварачваюць і разглядаюць. Вось яшчэ аднаго абшукаюць і возьмуцца за яго.<noinclude></noinclude>
9qbtm01x2zfxyogt4c0wzah3nsvk5yc
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/32
104
120534
280830
2026-04-02T06:58:40Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}„Вось табе і чырвоная фракцыя», — выстуквала ўсхваляванае сэрца. «Ды і шэсьць гадоў катаргі, дзела таксама відавочнае. І як па дурному ўліп». Андрэй аглядаўся дакола шукаючы ратунку, выхаду. Уцячы няма куды, бо панадворак як дно студні, у я...»
280830
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}„Вось табе і чырвоная фракцыя», — выстуквала ўсхваляванае сэрца. «Ды і шэсьць гадоў катаргі, дзела таксама відавочнае. І як па дурному ўліп». Андрэй аглядаўся дакола шукаючы ратунку, выхаду. Уцячы няма куды, бо панадворак як дно студні, у якой сьценкі з колькі павярховымі дамамі. «Ды што шэсьць, я гатоў дванаццаць годзікаў адседзець, толькі каб пасьля, як організую чырвоную фракцыю. То-ж работа пачала там добра разгортвацца. Нашую літаратуру чытаюць і перадаюць, а той чарнявы добры хлапец...» І Андрэй ізноў забыўся аб усім на сьвеце і перанёсься думкамі на электроўню, пачаў снаваць пляны.
{{Водступ|2|em}}— Прошэн пана... — перабіў салодкія думкі Андрэя паліцыянт і ўраз-жа пачаў запускаць рукі ў кішэні, спачатку ў нагавіцах, піджаку, камізэльцы і вось ужо шукае ў паліце.
{{Водступ|2|em}}— Пяруна на вас няма, перашкаджаеце абмазгаваць справы, — ледзь у голас не сказаў Андрэй, але ўраз-жа ачуняў і асьвядоміў сабе, перад якой пагрозай стаіць. Тух, тух — біла кроў у вушах, біла гвалтоўна з напружанай растаноўкай. Андрэю дзіўным здавалася, што паліцыянт не адчувае ўдараў сэрца, то-ж яно Андрэю проста-такі грудзі друзгоча, разрывае.
{{Водступ|2|em}}Паліцыянт вынуў пачак з літаратурай, трымае яго ў аднэй руцэ, а другой лапае па дну кішэні, каб чаго не асталося. Вось ужо маніцца {{перанос-пачатак|п=разьвяр|к=нуць}}<noinclude></noinclude>
rgvm6oyyslnhmm4lyso7fzaam72csns
280831
280830
2026-04-02T06:59:11Z
Gabix
3485
280831
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}«Вось табе і чырвоная фракцыя», — выстуквала ўсхваляванае сэрца. «Ды і шэсьць гадоў катаргі, дзела таксама відавочнае. І як па дурному ўліп». Андрэй аглядаўся дакола шукаючы ратунку, выхаду. Уцячы няма куды, бо панадворак як дно студні, у якой сьценкі з колькі павярховымі дамамі. «Ды што шэсьць, я гатоў дванаццаць годзікаў адседзець, толькі каб пасьля, як організую чырвоную фракцыю. То-ж работа пачала там добра разгортвацца. Нашую літаратуру чытаюць і перадаюць, а той чарнявы добры хлапец...» І Андрэй ізноў забыўся аб усім на сьвеце і перанёсься думкамі на электроўню, пачаў снаваць пляны.
{{Водступ|2|em}}— Прошэн пана... — перабіў салодкія думкі Андрэя паліцыянт і ўраз-жа пачаў запускаць рукі ў кішэні, спачатку ў нагавіцах, піджаку, камізэльцы і вось ужо шукае ў паліце.
{{Водступ|2|em}}— Пяруна на вас няма, перашкаджаеце абмазгаваць справы, — ледзь у голас не сказаў Андрэй, але ўраз-жа ачуняў і асьвядоміў сабе, перад якой пагрозай стаіць. Тух, тух — біла кроў у вушах, біла гвалтоўна з напружанай растаноўкай. Андрэю дзіўным здавалася, што паліцыянт не адчувае ўдараў сэрца, то-ж яно Андрэю проста-такі грудзі друзгоча, разрывае.
{{Водступ|2|em}}Паліцыянт вынуў пачак з літаратурай, трымае яго ў аднэй руцэ, а другой лапае па дну кішэні, каб чаго не асталося. Вось ужо маніцца {{перанос-пачатак|п=разьвяр|к=нуць}}<noinclude></noinclude>
bthn2mcctitpvbja50iownc4xi42cia
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/33
104
120535
280832
2026-04-02T07:01:40Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=разьвяр|к=нуць}} пачак, вось ужо захрусьцела папера пад пальцамі... {{Водступ|2|em}}— Ёсьць! Рэнцы до гуры! — крыкнуў здаволена пшодоўнік, які абшукаў франтаватага ягомасьця, і паклікаў паліцыянта. {{Водступ|2|em}}Аддаўшы Андрэю пачак, паліцыя...»
280832
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=разьвяр|к=нуць}} пачак, вось ужо захрусьцела папера пад пальцамі...
{{Водступ|2|em}}— Ёсьць! Рэнцы до гуры! — крыкнуў здаволена пшодоўнік, які абшукаў франтаватага ягомасьця, і паклікаў паліцыянта.
{{Водступ|2|em}}Аддаўшы Андрэю пачак, паліцыянт зрабіў пад казырок і адыйшоў да свайго начальства.
{{Водступ|2|em}}Аказалася, што ў гэты двор ускочыў злодзей, які ўкраў у старой пані нейкую дарагую рэч, якую, Андрэй ня цікавіўся — быццам вырваў кольчык з пуха ці гадзіньнік сарваў з ланцужком...
{{Водступ|2|em}}Андрэю было не да злодзея, ён стараўся бардзей распутацца з усёй гэтай паганай прыгодай. Праз {{Абмылка|накалькі|некалькі}} мінут, ідучы па ўсходах на чацьвёрты паверх да сакратара, Андрэй з тым-жа захапленьнем вёў далей свае разважаньні аб заснаваньні чырвонай фракцыі на электроўні.
{{накіравальная рыса|5em}}<noinclude></noinclude>
lbi0h8e6frnbxscp7zutlc34q25kk93
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/195
104
120536
280833
2026-04-02T07:18:47Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «пасяліўся ў вёсцы, нібы-за агранома. Паднадзіўшы, калі Мікітка быў адзін у хаце, шпег ласкава ды частуючы прысмакамі стаў прыбіраць яго ў рукі. {{Водступ|2|em}}— На табе, Мікітка, паласуй, я чуў, што ты добры хлапчук, {{Водступ|2|em}}Мікітка за абедзьве шчакі за...»
280833
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>пасяліўся ў вёсцы, нібы-за агранома. Паднадзіўшы, калі Мікітка быў адзін у хаце, шпег ласкава ды частуючы прысмакамі стаў прыбіраць яго ў рукі.
{{Водступ|2|em}}— На табе, Мікітка, паласуй, я чуў, што ты добры хлапчук,
{{Водступ|2|em}}Мікітка за абедзьве шчакі закладае прысмакі, але з падылба паглядае на няпрошанага гасьця.
{{Водступ|2|em}}— Ці ты вучышся?
{{Водступ|2|em}}— Няма беларускай школы.
{{Водступ|2|em}}— А ў польскую чаму ня ходзіш?
{{Водступ|2|em}}— Ат! Ня трэба мне польскай школы,
{{Водступ|2|em}}— А кім ты будзеш, як вырасьцеш — палякам?
{{Водступ|2|em}}— Нек.
{{Водступ|2|em}}— Беларусам?
{{Водступ|2|em}}— Нек.
{{Водступ|2|em}}— Ну то кім-жа — рускім?
{{Водступ|2|em}}— Нек. Бальшавіком.
{{Водступ|2|em}}— Вось маладзец, люблю такіх.
{{Водступ|2|em}}— А калі да твайго бацькі бандыты прыходзілі?
{{Водступ|2|em}}— Ніякія бандыты ня прыходзілі.
{{Водступ|2|em}}— А я чуў, быццам нават ня раз наведваліся, і вы Ім есьці давалі. Ноччу, памятаеш?
{{Водступ|2|em}}— Кажу, што ня былі. Паўстанцы дык прыходзілі, але бацька іх прагнаў.
{{Водступ|2|em}}— Бедны твой бацька, вось трымаюць, мучаць... І ты ведаеш за што?
{{Водступ|2|em}}Мікітка маўчыць, бо гутаркай аб бацьку шпег закрануў набалелае месца,<noinclude></noinclude>
4wji5qij7u6tr6sqjcz529aiqj1sjw0
280838
280833
2026-04-02T08:11:24Z
Gabix
3485
280838
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>пасяліўся ў вёсцы, нібы за агранома. Паднадзіўшы, калі Мікітка быў адзін у хаце, шпег ласкава ды частуючы прысмакамі стаў прыбіраць яго ў рукі.
{{Водступ|2|em}}— На табе, Мікітка, паласуй, я чуў, што ты добры хлапчук,
{{Водступ|2|em}}Мікітка за абедзьве шчакі закладае прысмакі, але з падылба паглядае на няпрошанага гасьця.
{{Водступ|2|em}}— Ці ты вучышся?
{{Водступ|2|em}}— Няма беларускай школы.
{{Водступ|2|em}}— А ў польскую чаму ня ходзіш?
{{Водступ|2|em}}— Ат! Ня трэба мне польскай школы,
{{Водступ|2|em}}— А кім ты будзеш, як вырасьцеш — палякам?
{{Водступ|2|em}}— Нек.
{{Водступ|2|em}}— Беларусам?
{{Водступ|2|em}}— Нек.
{{Водступ|2|em}}— Ну то кім-жа — рускім?
{{Водступ|2|em}}— Нек. Бальшавіком.
{{Водступ|2|em}}— Вось маладзец, люблю такіх.
{{Водступ|2|em}}— А калі да твайго бацькі бандыты прыходзілі?
{{Водступ|2|em}}— Ніякія бандыты ня прыходзілі.
{{Водступ|2|em}}— А я чуў, быццам нават ня раз наведваліся, і вы Ім есьці давалі. Ноччу, памятаеш?
{{Водступ|2|em}}— Кажу, што ня былі. Паўстанцы дык прыходзілі, але бацька іх прагнаў.
{{Водступ|2|em}}— Бедны твой бацька, вось трымаюць, мучаць... І ты ведаеш за што?
{{Водступ|2|em}}Мікітка маўчыць, бо гутаркай аб бацьку шпег закрануў набалелае месца,<noinclude></noinclude>
indkr9shnbxfloaw56jmg3ll4jr1ar1
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/34
104
120537
280834
2026-04-02T07:38:07Z
Gabix
3485
/* Не вычытаная */
280834
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{ц|'''Нямая барацьба'''}}
{{Водступ|2|em}}Рабочы квартал. Субота. Акружком партыі — Мірэк, Ігнат, Жэня, Абраша і Тодэк — сабраўся ў памяшканьні Ходаша. Гэта было адзінае памяшканьне, дзе можна было яшчэ сабрацца, — усе іншыя былі расконсьпіраваны, і за імі сачылі шпікі.
{{Водступ|2|em}}Дэфэнзыва напружыла ўсе сілы, каб параліжаваць дзейнасьць організацыі компартыі, якая, з свайго боку, мобілізавала ўсе сілы, выкарыстала ўсе магчымасьці для разгарненьня аднэй з сваіх важнейшых кампаній. Белы тэрор бушаваў ва ўсю. Павальныя ператраскі, масавыя арышты, за найменшае падазрэньне арышт, а там катаваньне, калецтва, нялюдзкі зьдзек, патайнае забойства, якія на офіцыяльнай мове называюцца «самагубствам», ці «забойства пры ўцёках».
{{Водступ|2|em}}Трэба было мець надзвычайна разьвітую асьцярожнасьць і консьпірацыйнасьць, трэба было ўжываць увесь спрыт, развагу і стойкасьць, каб ня ўскочыць на зуб дэфэнзыве, каб не пахіснуцца пад ударамі белага тэрору.
{{Водступ|2|em}}Кожны падпольны работнік, нясучы страшэнна цяжкую і трудную, але радасна-бадзёрую {{перанос-пачатак|п=адказ|к=насьць}}<noinclude></noinclude>
8dblw8spqpo131d1t5y6mv90t2jqlei
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/35
104
120538
280835
2026-04-02T07:43:36Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=адказ|к=насьць}} за рэволюцыйную справу, жыў у гэты час {{Абмылка|ўсёй|усёй}} сваёй нэрвовай сыстэмай, жыў надзвычайна напружаным трывожным жыцьцём. Мусіў пільна сачыць за ўсім вакольным, за кожным сваім рухам, сваім словам, кожны момант б...»
280835
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=адказ|к=насьць}} за рэволюцыйную справу, жыў у гэты час {{Абмылка|ўсёй|усёй}} сваёй нэрвовай сыстэмай, жыў надзвычайна напружаным трывожным жыцьцём. Мусіў пільна сачыць за ўсім вакольным, за кожным сваім рухам, сваім словам, кожны момант быць гатовым прыняць удар дэфэнзывы. У такім жыцьці тая ці іншая нэрва, нацягнутая да апошняй меры, ня вытрымлівала і рвалася незаўважана і бяз болю. І толькі пасьля, калі спадала гарачковасьць і ўлягалася ўздыбленая энэргія, парваная нэрва балесна напамінала аб сабе і парушала гармонію організму.
{{Водступ|2|em}}Падпольнік у фашыцкай {{Абмылка|Польчшы|Польшчы}} рызыкуе сваім жыцьцём, ён жыве як-бы ў ваеннай абстаноўцы. Аднак, нельга раўняць перажываньні падпольнага работніка з перажываньнямі ў часе вайны. Там адвага, страх і мэта фізычнага зьніштажэньня ворага ў адкрытым баі. Тут усе гэтыя пачуцьці таксама ёсьць, толькі значна больш складаныя. У падпольнага работніка пераважае барацьба самай топкай і вострай зброяй — думкай ці, так сказаць, барацьба душэўна-ўмысловая, барацьба за ідэолёгію, за настрой мас, за ўплыў над імі, ідзе змаганьне нутром, моцай розуму, трываласьцю нэрваў. Кожны крок падпольніка павінен быць асьцярожны, як кошкі, і сьмелы, як ільва. Кожны падпольнік нясе ў сабе найкаштоўнейшае зерне ўзятае з рэволюцыйнай сусьветнай скарбніцы, і мусіць яго пасеяць сярод шырокіх мас ды так, каб многавокі і многавушны вораг загадзя не адабраў.<noinclude></noinclude>
6uwwuyxvruxkohqsrg5aaaxppnfmp58
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/36
104
120539
280836
2026-04-02T07:48:01Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «Не аддаць гэтае зерне, хоць-бы вораг хацеў разам з жыцьцём яго вырваць, бо ворагу ня сьмерць твая патрэбна, а іменна тое чарадзейскае зерне бальшавізму! І мэта дэфэнзывы паляваць, вылоўліваць, настаўляць сеткі і пасткі, жудаснымі нялюдзкімі мукамі з кро...»
280836
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>Не аддаць гэтае зерне, хоць-бы вораг хацеў разам з жыцьцём яго вырваць, бо ворагу ня сьмерць твая патрэбна, а іменна тое чарадзейскае зерне бальшавізму! І мэта дэфэнзывы паляваць, вылоўліваць, настаўляць сеткі і пасткі, жудаснымі нялюдзкімі мукамі з кроўю, з енкам вырываць гэтае зерне з нутра рэволюцыянэраў.
{{Водступ|2|em}}Пры такіх абставінах паседжаньне АК павінна было мець шпаркі тэмп і праходзіць пры найбольшай асьцярожнасьці. Бяз лішняй траты часу прыступілі комуністыя да абгаварэньня спраў. Праца адбывалася організавана і паводле строгага пляну. Кожны разгортваў думкі толькі па чарговым пытаньні дня. Думкі ўсіх працавалі гармонічна і разьвіваліся ў адным пэўным кірунку. Кожная думка {{Абмылка|узважана|ўзважана}}, адмерана. Словы, як цэгліны, прымяркоўваліся адно да аднаго, старанна клаліся ў парадак і зацэмантоўваліся пастановай. Нягодныя словы адкідаліся, як брак. Ішла пільная, але організацыйна вытрыманая будова рэволюцыйнай барацьбы, вырастала зграбная сыстэма мэтодаў працы на бліжэйшы час.
{{Водступ|2|em}}Але давясьці паседжаньне да канца не ўдалося.
{{Водступ|2|em}}У пакой увайшоў узброены паліцыянт-пшодовнік.
{{Водступ|2|em}}Гэта было так нечакана і раптоўна.
{{Водступ|2|em}}Уся плянавасьць і гармонія паседжаньня, як бомбай, узарваны. Нібы цягнік у сваім шалёным імпэце раптам згубіў рэйкі пад коламі.<noinclude></noinclude>
h2p9es59e073zndkrxq706wc7jbtck9
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/194
104
120540
280837
2026-04-02T08:11:08Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}Гэтая тайна прыводзіла Мікітку часамі ў раптоўную радасьць, свавольны настрой, і тады маці яго папракала: {{Водступ|2|em}}— Чаго дурыш, як парасё на дождж! {{Водступ|2|em}}А то пачне перад кім-небудзь расказваць, што ён знае такое, чаго ніхто ў сь...»
280837
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}Гэтая тайна прыводзіла Мікітку часамі ў раптоўную радасьць, свавольны настрой, і тады маці яго папракала:
{{Водступ|2|em}}— Чаго дурыш, як парасё на дождж!
{{Водступ|2|em}}А то пачне перад кім-небудзь расказваць, што ён знае такое, чаго ніхто ў сьвеце ня знае, і так разбаіць, зацікавіць, што да яго ўсяляк падступаюць, каб расказаў усё, і яблыкам і цукрам падкупаюць — Мікітка не здаецца, ён нікому не адкрые сваёй тайны.
{{Водступ|2|em}}Мікітка няясна ўвязваў тую памятную ноч з паўстанцамі, з пагрозамі бацькі ў бок панскага двара, з бясхлебіцай, з павальнымі вобыскамі ў вёсцы і ўрэшце арыштам бацькі.
{{Водступ|2|em}}Арышт бацькі наогул не зрабіў вялікага ўражаньня на Мікітку — гэта так часта бывае на вёсцы. Памятае, як надзелі кайданы і пагналі чорнай васеньняй ноччу. І толькі далей-болей, як дачуўся, што бацьку на пастарунку паліцыя зьбіла і пакалечыла, узьнімалася ў яго злосьць па паноў і агортваў незразумелы непакой. Асабліва яму трудна было, як маці пачынала плакаць, ды плакаць ня так, як перш, а неяк асабліва жаласна, так, што Мікітку рабіліся {{Абмылка|дрэна|дрэнна}} ў сярэдзіне, і ён з дакорам казаў:
{{Водступ|2|em}}— Ціха ўжо, бо не магу... — а што «не магу» яму і самаму няведама было.
{{Водступ|2|em}}Тым часам пагудка аб паўстанцу-волату ад пастушкоў палунала далей і дакацілася да шпега, які<noinclude></noinclude>
8wgzdl46s00yfyywaxolole2ls7ev9e
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/37
104
120541
280839
2026-04-02T08:17:02Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}Гэты гвалтоўны перабой плыні думак комуністых выявіўся ў гарачковых чырвоных плямах, альбо ў пыльнай бледнасьці на іх тварах. {{Водступ|2|em}}Аб тым, як трымацца, што далей рабіць, кожны бліскавічна рашаў па-свойму, адкідаў адзін проект за др...»
280839
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}Гэты гвалтоўны перабой плыні думак комуністых выявіўся ў гарачковых чырвоных плямах, альбо ў пыльнай бледнасьці на іх тварах.
{{Водступ|2|em}}Аб тым, як трымацца, што далей рабіць, кожны бліскавічна рашаў па-свойму, адкідаў адзін проект за другім і хоць не глядзеў на паліцыянта, каб ня выдаць сябе, аднак украдкай сачыў за найменшым яго рухам.
{{Водступ|2|em}}Паплылі, замітусіліся крывавыя вобразы дэфэнзывы.
{{Водступ|2|em}}Ні адзін з іх носіць сьляды яе лап.
{{Водступ|2|em}}Інстынктыўна кожны шукаў вокам пазьдзіраныя пазногці і ад гэтага прыкра-гідкія пальцы Мірэка. На зьмену жудасьці і разладу думкі выступала трывога, — усё больш балюча ўдаралі пытаньні.
{{Водступ|2|em}}А што будзе з працай? Як з організацыяй?? А сувязі???
{{Водступ|2|em}}І мімаволі ўзрокі комуністых сустрэліся. На гэтыя пытаньні ў іх вачох быў настойлівы адказ пытаньнем.
{{Водступ|2|em}}Дык што цяпер рабіць?
{{Водступ|2|em}}Жэня, прыгнуўшы кучаравую галаву ў цені каштанавых валасоў, давала бліскучыя знакі вачмі, каб скочыць на паліцыянта і пакончыць з ім, а дрыготкія яе пальцы нэрвова выяўлялі бязвыходнасьць становішча і сваю гатоўнасьць. Яе заклік у гэтую часіну быў вельмі актуальны і прывабны — ён сярод мінутнай дэзорыентацыі і няпэўнасьці<noinclude></noinclude>
orjfd9pchknh65kri2v4d7jz8n8wmqw
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/38
104
120542
280840
2026-04-02T08:20:06Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «комуністых пачаў заваёўваць прыхільнасьць. Першы далучыўся Ігнат. Гэты вясковы гэркулес сьціснуў сківіцы, разьдзьмуў ноздры і, як раздражнены бык, глянуў спадылба на Абрашу, у якога непаслухмяныя дрыготкія рукі даволі неконсьпірацыйна згортвалі запі...»
280840
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>комуністых пачаў заваёўваць прыхільнасьць. Першы далучыўся Ігнат. Гэты вясковы гэркулес сьціснуў сківіцы, разьдзьмуў ноздры і, як раздражнены бык, глянуў спадылба на Абрашу, у якога непаслухмяныя дрыготкія рукі даволі неконсьпірацыйна згортвалі запісаныя карталюшкі са стала.
{{Водступ|2|em}}Аднак пшодовнік трымаўся так, што большасьць комуністых параканалася ў тым, што нападаць на яго заўчасна, што ёсьць маленькая надзея на іншы выхад, у якім менш рызыкі і менш для іх страты.
{{Водступ|2|em}}Паліцыянт, увайшоўшы, адразу ня скеміў, што трапіў на паседжаньне комуністых. Ня было яму прычын так думаць. Стукаўся, дзьверы былі адчынепы; субота, прышоў у хату яўрэя, магчыма, што госьці... сьвяткуюць...
{{Водступ|2|em}}Увайшоўшы, адразу запытаўся, хто тут гаспадар Ходаш, якому ён прынёс ад політычнай паліцыі нейкую паперыну. Ходаш вышаў з суседняга пакою. Гм, а чаму ён не з гасьцьмі, цюкнула паліцыянту. Тут кінуўся яму ў вочы і зьбянтэжаны Абраша. Прыгледзеўся да грамады. Ёсьць ня толькі хрысьціяне, але нават і вясковы тып. Даўжэй затрымаў узрок на Ігнату. Лішня панурай выдалася яму фігура Жэні. Усе чамусьці сядзяць за пустым сталом, а той паперкі хавае. І ўсё гэта дзеецца ў Ходаша, які замешаны ў політыцы. І вось тут наляцела пшодовніку шматабяцаючая думка: комуністыя. Пагладзіў вусы, штучна непатрэбна адкашляўся, патупаў на месцы.<noinclude></noinclude>
obthj8mlchd31jfw72e0yed9hqw0gr3
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/39
104
120543
280841
2026-04-02T08:21:33Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}— Дык якую вы мне паперку хочаце даць, — запытаў Ходаш голасам, які выяўляў душэўны непакой, хоць ён намагаўся надаць яму натуральнасьць. {{Водступ|2|em}}Пшодовнік не адказаў, сеў з павагай за стол, палажыў на каленях портфэль і пачаў у ім кап...»
280841
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}— Дык якую вы мне паперку хочаце даць, — запытаў Ходаш голасам, які выяўляў душэўны непакой, хоць ён намагаўся надаць яму натуральнасьць.
{{Водступ|2|em}}Пшодовнік не адказаў, сеў з павагай за стол, палажыў на каленях портфэль і пачаў у ім капацца... Відавочна было, што, перабіраючы паперкі, ён адначасна наглядаў за прысутнымі, што шукае ён не паперы да Ходаша, а адказу, што яму тут рабіць.
{{Водступ|2|em}}Першай яго пастановай было спытаць ува ўсіх дакуманты і перапісаць іх.
{{Водступ|2|em}}Але гэтага мала; ад начальства ня толькі будзе падзяка, а можа нават уляціць, што ў такі «гарачы» час выпусьціў такіх важных птушак. А птушкі, відаць, не абы якія, важныя.
{{Водступ|2|em}}І рашыў: арыштаваць!
{{Водступ|2|em}}У зьвязку з гэтым пшодовнік, зрабіўшы міну на твары, быццам нешта пільнае ўспамінае, падняў галаву і пачаў нібы ад няма чаго рабіць аглядаць прысутных, каб ацаніць іх «важнасьць» і адпорнасьць пры арышце. Маючы набітае вока ў так званых вывротовых справах, ён ня мыляўся ў характарыстыцы кожнага. Верхаводам вызначыў ён Мірэка, а Тодэк, Ходаш, Абраша таксама «фігуры» і ад Мірэка не адстануць — пойдуць на пралом і гатовы на ўсё. Не спадабаўся паліцыянту і вялізны кулак Ігната, што так дэмонстрацыйна красаваўся<noinclude></noinclude>
4z9edhpph5sndttcxs0kxcbogkmx2z5
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/40
104
120544
280842
2026-04-02T08:23:13Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «на стале. Жэня, відаць, запальчывая і можа нарабіць шмат клопату, {{Водступ|2|em}}Наогул, самахоць яны не здадуцца, гэта зусім ясна, і рызыка тут немалая. {{Водступ|2|em}}Агледзеў і памяшканьне, як стратэг поле бойкі. Другі паверх, адно акно, але двое дзьвярэй —...»
280842
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>на стале. Жэня, відаць, запальчывая і можа нарабіць шмат клопату,
{{Водступ|2|em}}Наогул, самахоць яны не здадуцца, гэта зусім ясна, і рызыка тут немалая.
{{Водступ|2|em}}Агледзеў і памяшканьне, як стратэг поле бойкі. Другі паверх, адно акно, але двое дзьвярэй — месца нявыгоднае, шмат можа ўцячы.
{{Водступ|2|em}}Усе перажываньні прысутных мерыліся сэкундамі. Думка бліскавічна зьмянялася думкай, вырасталі новыя пляны і проекты, перарашаліся пастановы — ішла зацятая, не на жыцьцё, а на сьмерць, нямая барацьба паміж паліцыянтам і комуністымі.
{{Водступ|2|em}}У кожнай мазгавой каморачцы паліцыянта ішло змаганьне паміж зьвярыным страхам парад сьмерцю і павабамі тых нагарод і кар’еры, якія чакалі за ўдалы арышт.
{{Водступ|2|em}}Кожны комуністы стараўся, наколькі ўмеў, манэўраваць у барацьбе і трымацца грамады... Комуністыя былі вельмі азлоблены апошнімі бесьперастаннымі ўдарамі па іх організацыі і ў даным выпадку кожны цьвёрда наважыў ужыць усе меры і сродкі, каб выратаваць хоць частку акружкому.
{{Водступ|2|em}}Калі паліцыянт шукаў паперыну, комуністыя ня ведалі, дагадваецца ён пра што-небудзь ці не, і ўсе стараліся выглядаць спакойнымі і незацікаўленымі аб тым, што каля іх адбываецца. Тодэк зрабіў рух нібы пазяхае, Абраша калупаў, пад пазногцем, толькі Жэня выразна выяўляла свой штурмовы {{перанос-пачатак|п=на|к=строй}}<noinclude></noinclude>
6s71w302gn855lqdv76x2fnwwce9ymb
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/41
104
120545
280843
2026-04-02T08:31:14Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=на|к=строй}} і гэтым рабіла ня мала клопату таварышом, якія баяліся яе самастойнага выступленьня. Доўгі, калючы, загадваючы ўзрок Мірэка крыху яе ўціхамірыў. Але Мірэку гэтае напружаньне волі, гэты радыё-загад ня мала каштаваў — ён намер...»
280843
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=на|к=строй}} і гэтым рабіла ня мала клопату таварышом, якія баяліся яе самастойнага выступленьня. Доўгі, калючы, загадваючы ўзрок Мірэка крыху яе ўціхамірыў. Але Мірэку гэтае напружаньне волі, гэты радыё-загад ня мала каштаваў — ён намерыўся ацерці пот, але тут-жа пасьпяшыў схаваць скалечаную дэфэнзывай руку, бо ў гэты момант на яго глянуў паліцыянт, які не прапускаў ніводнага руху комуністых.
{{Водступ|2|em}}Пшодовнік перадаў Ходашу паперыну і сказаў расьпісацца ў атрыманьні, а сам, расьпёршыся на стале і, нагла гледзячы ў вочы Мірэка, Ігната і Тодэка, сказаў, крывячы рот іроніяй.
{{Водступ|2|em}}— Ну што-ж шабасуеце разам з жыдамі?
{{Водступ|2|em}}Гэты зварот, які выразна казаў, аб чым думае вораг, прымусіў усіх комуністых схамянуцца і быць напагатове, што выклікала паміж імі маленькае замяшаньне і што не прайшло міма вока паліцыянта.
{{Водступ|2|em}}Пан пшодовнік набіраўся рашучасьці, ён усё больш нахабна стараўся злавіць узрок прысутных, провокуючы іх на гэта рознымі спосабамі, асабліва пільна ўглядаўся на Тодэка. Мірэк заўважыў, што паліцыянт пазнаў яго таварыша, што ён ня раз памыкаўся пачаць гутарку з Тодэкам, але, відаць, баяўся выдаць перад комуністымі свае думкі, баяўся іх нападу. Тодэк, відаць, таксама {{Абмылка|успомніў|ўспомніў}} сваё знаёмства з паліцыянтам, бо яго рухі зрабіліся кантаватымі і неспакойнымі — ён грыз пазногці,<noinclude></noinclude>
0jimzbpx2r8yuhp5h6qwcocpgrw2rl1
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/42
104
120546
280844
2026-04-02T08:34:46Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «расшпільваў то зноў зашпільваў жакетку, урэшце нагнуўся і пачаў правіць шнуркі ў камашах. {{Водступ|2|em}}Хутка ўсе комуністыя ясна ўбачылі, што паліцыянт апазнаў іх таварыша, усе яны разумелі, што, мабыць, цяпер не абойдзецца бяз гвалту, а можа і сьмерці......»
280844
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>расшпільваў то зноў зашпільваў жакетку, урэшце нагнуўся і пачаў правіць шнуркі ў камашах.
{{Водступ|2|em}}Хутка ўсе комуністыя ясна ўбачылі, што паліцыянт апазнаў іх таварыша, усе яны разумелі, што, мабыць, цяпер не абойдзецца бяз гвалту, а можа і сьмерці...
{{Водступ|2|em}}Зноў Жэня памыкаецца яднаць каля сябе на наступленьне, але тут яе конкурэнтам выступіў Ігнат, які нядвузначна даваў зразумець таварышом, што ўжо час пачынаць. Кроў яму ўдарыла ў твар, зачырванеўся па вушы, вочы палыхалі, набраклі жылы, усёй сваёй паставай ён быў гатоў да скоку.
{{Водступ|2|em}}Мірэк і Ходаш былі яўна проціў такога несваячаснага паўстаньня.
{{Водступ|2|em}}Тодэк здэзорыентаваны.
{{Водступ|2|em}}Абраша выразна трусіў.
{{Водступ|2|em}}Паліцыянт заўважыў рознабой у комуністых, наважыўся выкарыстаць спагадны яму момант і пачаць наступленьне. У яго ўжо гатоў і плян нападу: адойдзе да выхадных дзьвярэй, накіруе рэвольвэр і кожнага, хто памкнецца ўцякаць ці напасьці на яго, — класьці трупам. Трывожыла толькі няпэўнасьць, што рэвольвэр можа хібіць, альбо куль ня хопіць.
{{Водступ|2|em}}Ён схаваў расьпіску Ходаша, многазначна крэкнуў, адышоў ад стала і меркаваў так стаць, каб усіх мець перад сабой. Зноў прамацаў поглядам мускулы і здольнасьць да барацьбы кожнага комуністага. Эх, будзе зараз жніво, — радаваўся ў<noinclude></noinclude>
fnybr7prdyv9i8ejhy74k1i290cf9hl
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/43
104
120547
280845
2026-04-02T08:54:14Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «душы пшодовнік, — толькі, каб усё абмазгаваць і не спудлаваць {{Абмылка|ў|у}} чым, бо справа вельмі сур’ёзная і небясьпечная. Для большай пэўнасьці і для постраху на другіх можна, а то нават і трэба, застрэліць каго-небудзь, хоць-бы гэтага чырвонамордага в...»
280845
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>душы пшодовнік, — толькі, каб усё абмазгаваць і не спудлаваць {{Абмылка|ў|у}} чым, бо справа вельмі сур’ёзная і небясьпечная. Для большай пэўнасьці і для постраху на другіх можна, а то нават і трэба, застрэліць каго-небудзь, хоць-бы гэтага чырвонамордага вяскоўца. Забойства надасьць нават больш геройства і важнасьці ўсяму выпадку, скажа, што бараніўся, ратуючы інтарэсы Рэчыпосполітай. Пасьля выстраліць у паветра раз-другі, гэтым стэрорызуе іншых, а тут і паліцыя падбяжыць, і ўсё будзе ў парадку.
{{Водступ|2|em}}Позыцыя, занятая паліцыянтам і яго нахабнае абыходжаньне набліжала момант разьвязкі. У хаце запанавала жудаснае маўчаньне. Усе сядзелі нярухомыя, кожнаму здавалася, што чуў стукат сэрца сваіх таварышоў, чуў рух яго думак. Кожны сьпешна мобілізаваў усю сваю сілу і рашучасьць. Ішоў маўклівы падзел роляй. Мірэк павінен быў першы даць знак пачынаць. Кожны адзін аднаго ў момант зразумелі, усе зрабіліся аднадумцамі, зрабіліся організаванай сілай.
{{Водступ|2|em}}Парушыў адзінства толькі Абраша. Страх, які ён нядаўна перажываў, як у прорву зьнік, але ён ня жыў трывожнымі перажываньнямі таварышоў, не запальваўся іх вагністымі думкамі. Абраша адчуваў сябе ўжо арыштаваным і заняўся сваімі клопатамі, стараўся лучыць момант, каб зьнішчыць запіскі, дзе было некалькі прозьвішч і адрасы. Абраша стаў цяжарам і перашкодай комуністым у шалёным імпэце іх перажываньняў.<noinclude></noinclude>
m7365vai82v5pg43psgd3o6wsrzy7bn
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/44
104
120548
280846
2026-04-02T09:06:21Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}— Так! — адазваўся паліцыянт сярод глыбокага маўчаньня. Гэта быў як-бы ўдар каменя па ваконнай раме — шкло зазьвінела, але ня трэснула. {{Водступ|2|em}}Зазьвінелі, ускалыхнуліся думкі комуністых, усіх узрокі перасякліся ў вачох Мірэка. Мобіл...»
280846
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}— Так! — адазваўся паліцыянт сярод глыбокага маўчаньня. Гэта быў як-бы ўдар каменя па ваконнай раме — шкло зазьвінела, але ня трэснула.
{{Водступ|2|em}}Зазьвінелі, ускалыхнуліся думкі комуністых, усіх узрокі перасякліся ў вачох Мірэка. Мобілізаваная энэргія прабівалася наверх — кожны рух, кожны подых, пастава, узрок — усё крычала: трэба пачынаць, час ужо!
{{Водступ|2|em}}— Так! — нечакана для сябе бахнуў Ігнат, нібы рэха паліцыянту. Усе ледзь зварухнуліся з месца, нібы пачуўшы кароткі ўдар электрычнага току.
{{Водступ|2|em}}Пшодовнік крутым рухам хапіўся за месца, дзе вісеў рэвольвэр.
{{Водступ|2|em}}Напружаньне сярод прысутных дайшло да кульмінацыйнага пункту.
{{Водступ|2|em}}Пшодовнік адразу адчуў на сабе ўзрокі ўсіх комуністых. Вочы комуністых залпам стралялі перапоўненымі пачуцьцямі. Ні то няпэўнасьць, ні то млоснасьць пачала данімаць пшодовніка — яго рука застыгла на ручцы рэвольвэра.
{{Водступ|2|em}}Мірэк, ледзь-ледзь захоўваючы спакой, пайшоў паволі да печкі і, такім чынам, апынуўся ззаду паліцыянта.
{{Водступ|2|em}}Вочы Ігната перабягалі з чорнага кабура рэвольвэра на вазоны і вагі ад насьценнага гадзіньніка; на яго чале сіняватымі вузельчыкамі выступілі жылы.
{{Водступ|2|em}}Тодэк устаў, залажыў глыбока рукі ў кішэні і ўпарта глядзеў на ворага. Уся яго пастава {{перанос-пачатак|п=выклі|к=кала}}<noinclude></noinclude>
0ngiag4w98fxc2s0ur6u1wdgse7wwwt
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/45
104
120549
280847
2026-04-02T09:09:15Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=выклі|к=кала}} на схватку, а моцна сьціснутыя сківіцы выяўлялі цьвёрдую рашучасьць. {{Водступ|2|em}}Жэня злоснай усьмешкай як-бы провоцыравала паліцыянта, каб пачынаў. {{Водступ|2|em}}Абраша штось насьвістваў, каб заглушыць шастаньне папера...»
280847
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=выклі|к=кала}} на схватку, а моцна сьціснутыя сківіцы выяўлялі цьвёрдую рашучасьць.
{{Водступ|2|em}}Жэня злоснай усьмешкай як-бы провоцыравала паліцыянта, каб пачынаў.
{{Водступ|2|em}}Абраша штось насьвістваў, каб заглушыць шастаньне паперак, якія ён {{Абмылка|ў|у}} кішэні рваў і мянтусіў.
{{Водступ|2|em}}Ходаш абапёрся аб вушак дзьвярэй і запытаў звонка:
{{Водступ|2|em}}— А што яшчэ ад мяне трэба?
{{Водступ|2|em}}Паліцыянт зразумеў, што ўсё ўжо прапала, ён пачуў, як яго халадком пачаў абвяваць страх, а за плячыма зрабілася так прыкра, несамавіта, што на гвалт хацелася іх куды схіліць, прытуліць. Парыўчае наступленьне комуністых прымусіла яго да абароны, якую ён стараўся прыкрыць густой скорагаворкай.
{{Водступ|2|em}}— Ой, час мне ўжо, панове, ісьці. Якая гэта гадзіна: палова дзесятай. У мяне яшчэ некалькі спраў. Вы, здаецца, у мяне нешта пыталіся? — зьвярнуўся ён да Ходаша.
{{Водступ|2|em}}— А нічога важнага, — адказаў той флегматычна і адышоў ад дзьвярэй, як-бы кажучы: каціся ты ўжо кілбасой.
{{Водступ|2|em}}— Трэба сьпяшацца. Давідзэньня, панове! — і жвава панырнуў у дзьверы.
{{Водступ|2|em}}Усе ўздыхнулі з палёгкай. Пасьля колькі хвілін напружанай душэўнай барацьбы чулі сябе ўшчэнт змучанымі.<noinclude></noinclude>
5v48a5fcl1d9aa8w9ax5vzwsf14m3ex
Старонка:Казімір Сваяк.pdf/7
104
120550
280848
2026-04-02T09:10:04Z
RAleh111
4658
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|2em}}''Вільня.'' Канец кастрычніка. Чытаю “Угодовцы”. Хаджу на ражанцовае набажэнства. {{gap|2em}}''Дзень задушны.'' Быў у катэдры. Падчас казаньня стаяў пры мне нейкі малы чалавечак і сьмяяўся злосна. Звычайны тып недаверка. Пры словах “Чысцовыя атхланьні...»
280848
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>
{{gap|2em}}''Вільня.'' Канец кастрычніка. Чытаю “Угодовцы”. Хаджу на ражанцовае набажэнства.
{{gap|2em}}''Дзень задушны.'' Быў у катэдры. Падчас казаньня стаяў пры мне нейкі малы чалавечак і сьмяяўся злосна. Звычайны тып недаверка. Пры словах “Чысцовыя атхланьні…” — хіхатаў. Толькі неяк крыва і няшчыра, як бы чуў сам цэлую лёгкасьць і пустату свайго паступку.
{{gap|2em}}''7 лістапад.'' Споведзь сяньня. Холад і голад духовы. Не адчуваю патрэбы блізьняга. Самалюб я! “Мысьлі вялікія пачатак бяруць з сэрца”… Што будзе з мяне?…
{{gap|2em}}''8 сьнежань.'' Непавіннае Пачацьце Маці Божай. Праца навуковая пайшла слаба. Паказываецца, што замнога даў веры сваім здольнасьцям. Стараюся. Прыказка “што ўбіў, тое ўехаў” стасуецца добра і да мяне.
{{gap|2em}}''1 студзень 1908 г.'' Прыехаў з Вільні да хаты 22. XII. Сьнегу поўна ўсюды. Няма куды йсьці на лёд. Трэба пакуль што пакінуць мой штодзеньнік, каб лепей быць гатовым да эгзаменаў сэмінарных. Багаслаў Божа!
{{gap|2em}}''22 ліпень.'' Прыехаў з Вільні кандыдатам да сэмінарыі духоўнай. Думаю заняцца дзяцьмі вясковымі, каб адчыніць ім вочы на сьвятло Божае. Прачытаў кніжыцу Плятэроўны “На пшэломе”. Вельмі вельмі падабалася. Чытаю Мораўскага “Вечоры над Леманэм”. Харошая рэч. Шкода толькі, што ня ўсё разумею… мо‘ йшчэ не дарос.
{{gap|2em}}''27 сьнежань.'' Дзіўныя нашы вясковыя гульні. Здаецца мне, што мэта гульняў — гэта добры выпачынак па працы, ну і забаўка. Харошая гэта штука танцы, але небясьпечныя яны. Люблю глядзець на вясёлую маладзяж, што скача аж да поту,
аж да ўпаду. Люблю стройныя і мэтныя жарты, мілыя вясковыя песьні. Але што ж! — Я ня маю чаго йсьці на вечарніцы да маіх вясковых сяброў. Грашаць там Бога і горшаць людзей. Ня ўся моладзь бяз стыду. Найчасьцей двух-трох найдзецца шалуцькаў і яны перашкодзяць забаўляцца ўсім. Знойдзецца водка, а як яна ёсьць, пачынаецца стыдная забава. Не хачу быць
сьведкам чужых грахоў і блуду. Я хацеў бы на вечарынцы маладосьці жывой, вясёлай, але чыстай. Што-ж тут адзін зробіш!. Я разьмінаюся ўжо з імі.<noinclude></noinclude>
fpyl5i455omc6zbwbmov6ftvzppk1al
280849
280848
2026-04-02T09:11:03Z
RAleh111
4658
280849
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>
{{gap|2em}}''Вільня.'' Канец кастрычніка. Чытаю “Угодовцы”. Хаджу на ражанцовае набажэнства.
{{gap|2em}}''Дзень задушны.'' Быў у катэдры. Падчас казаньня стаяў пры мне нейкі малы чалавечак і сьмяяўся злосна. Звычайны тып недаверка. Пры словах “Чысцовыя атхланьні…” — хіхатаў. Толькі неяк крыва і няшчыра, як бы чуў сам цэлую лёгкасьць і пустату свайго паступку.
{{gap|2em}}''7 лістапад.'' Споведзь сяньня. Холад і голад духовы. Не адчуваю патрэбы блізьняга. Самалюб я! “Мысьлі вялікія пачатак бяруць з сэрца”… Што будзе з мяне?…
{{gap|2em}}''8 сьнежань.'' Непавіннае Пачацьце Маці Божай. Праца навуковая пайшла слаба. Паказываецца, што замнога даў веры сваім здольнасьцям. Стараюся. Прыказка “што ўбіў, тое ўехаў” стасуецца добра і да мяне.
{{gap|2em}}''1 студзень 1908 г.'' Прыехаў з Вільні да хаты 22. XII. Сьнегу поўна ўсюды. Няма куды йсьці на лёд. Трэба пакуль што пакінуць мой штодзеньнік, каб лепей быць гатовым да эгзаменаў сэмінарных. Багаслаў Божа!
{{gap|2em}}''22 ліпень.'' Прыехаў з Вільні кандыдатам да сэмінарыі духоўнай. Думаю заняцца дзяцьмі вясковымі, каб адчыніць ім вочы на сьвятло Божае. Прачытаў кніжыцу Плятэроўны “На пшэломе”. Вельмі вельмі падабалася. Чытаю Мораўскага “Вечоры над Леманэм”. Харошая рэч. Шкода толькі, што ня ўсё разумею… мо‘ йшчэ не дарос.
{{gap|2em}}''27 сьнежань.'' Дзіўныя нашы вясковыя гульні. Здаецца мне, што мэта гульняў — гэта добры выпачынак па працы, ну і забаўка. Харошая гэта штука танцы, але небясьпечныя яны. Люблю глядзець на вясёлую маладзяж, што скача аж да поту,
аж да ўпаду. Люблю стройныя і мэтныя жарты, мілыя вясковыя песьні. Але што ж! — Я ня маю чаго йсьці на вечарніцы да маіх вясковых сяброў. Грашаць там Бога і горшаць людзей. Ня ўся моладзь бяз стыду. Найчасьцей двух-трох найдзецца шалуцькаў і яны перашкодзяць забаўляцца ўсім. Знойдзецца водка, а як яна ёсьць, пачынаецца стыдная забава. Не хачу быць
сьведкам чужых грахоў і блуду. Я хацеў бы на вечарынцы маладосьці жывой, вясёлай, але чыстай. Што-ж тут адзін зробіш! Я разьмінаюся ўжо з імі.<noinclude></noinclude>
oee2c2up0kdsv19fxey6moxp7exs292
280860
280849
2026-04-02T09:48:03Z
RAleh111
4658
280860
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>
{{gap|2em}}''Вільня.'' Канец кастрычніка. Чытаю “Угодовцы”. Хаджу на ражанцовае набажэнства.
{{gap|2em}}''Дзень задушны.'' Быў у катэдры. Падчас казаньня стаяў пры мне нейкі малы чалавечак і сьмяяўся злосна. Звычайны тып недаверка. Пры словах “Чысцовыя атхланьні…” — хіхатаў. Толькі неяк крыва і няшчыра, як бы чуў сам цэлую лёгкасьць і пустату свайго паступку.
{{gap|2em}}''7 лістапад.'' Споведзь сяньня. Холад і голад духовы. Не адчуваю патрэбы блізьняга. Самалюб я! “Мысьлі вялікія пачатак бяруць з сэрца”… Што будзе з мяне?…
{{gap|2em}}''8 сьнежань.'' Непавіннае Пачацьце Маці Божай. Праца навуковая пайшла слаба. Паказываецца, што замнога даў веры сваім здольнасьцям. Стараюся. Прыказка “што ўбіў, тое ўехаў” стасуецца добра і да мяне.
{{gap|2em}}''1 студзень 1908 г.'' Прыехаў з Вільні да хаты 22.XII. Сьнегу поўна ўсюды. Няма куды йсьці на лёд. Трэба пакуль што пакінуць мой штодзеньнік, каб лепей быць гатовым да эгзаменаў сэмінарных. Багаслаў Божа!
{{gap|2em}}''22 ліпень.'' Прыехаў з Вільні кандыдатам да сэмінарыі духоўнай. Думаю заняцца дзяцьмі вясковымі, каб адчыніць ім вочы на сьвятло Божае. Прачытаў кніжыцу Плятэроўны “На пшэломе”. Вельмі вельмі падабалася. Чытаю Мораўскага “Вечоры над Леманэм”. Харошая рэч. Шкода толькі, што ня ўсё разумею… мо‘ йшчэ не дарос.
{{gap|2em}}''27 сьнежань.'' Дзіўныя нашы вясковыя гульні. Здаецца мне, што мэта гульняў — гэта добры выпачынак па працы, ну і забаўка. Харошая гэта штука танцы, але небясьпечныя яны. Люблю глядзець на вясёлую маладзяж, што скача аж да поту,
аж да ўпаду. Люблю стройныя і мэтныя жарты, мілыя вясковыя песьні. Але што ж! — Я ня маю чаго йсьці на вечарніцы да маіх вясковых сяброў. Грашаць там Бога і горшаць людзей. Ня ўся моладзь бяз стыду. Найчасьцей двух-трох найдзецца шалуцькаў і яны перашкодзяць забаўляцца ўсім. Знойдзецца водка, а як яна ёсьць, пачынаецца стыдная забава. Не хачу быць
сьведкам чужых грахоў і блуду. Я хацеў бы на вечарынцы маладосьці жывой, вясёлай, але чыстай. Што-ж тут адзін зробіш! Я разьмінаюся ўжо з імі.<noinclude></noinclude>
hbkv17p9ryc3ugxi5524uajhhagkkzc
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/46
104
120551
280850
2026-04-02T09:11:31Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}Нехта сказаў: «Ну, хлопцы, шпарчэй вымятайцеся, а то аблава на нас нямінуча». {{Водступ|2|em}}Праз колькі хвілін пакой апусьцеў. {{Водступ|2|em}}Пасьля аказалася, што Ходаш, не прычыніўшы шчыльна дзьверы ў калідоры, запёр замок, ад чаго і здарыўся...»
280850
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}Нехта сказаў: «Ну, хлопцы, шпарчэй вымятайцеся, а то аблава на нас нямінуча».
{{Водступ|2|em}}Праз колькі хвілін пакой апусьцеў.
{{Водступ|2|em}}Пасьля аказалася, што Ходаш, не прычыніўшы шчыльна дзьверы ў калідоры, запёр замок, ад чаго і здарыўся перабой у паседжаньні АК.
{{накіравальная рыса|5em}}<noinclude></noinclude>
e2q3aj651uu18vqj2o6pg1ldy95jt8w
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/47
104
120552
280851
2026-04-02T09:13:43Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{ц|'''Нягоднае'''}} {{Водступ|2|em}}Буйна хвалюецца рэволюцыйнаяніва на Заходняй Беларусі. {{Водступ|2|em}}Вялікае крывавае жніва мае дэфэнзыва. Няма тэй фабрыкі, вёскі, дзе-б ні было двух трох мучальнікаў за вызваленьне Беларусі. Няма тэй фабрыкі, вёскі, якая-...»
280851
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{ц|'''Нягоднае'''}}
{{Водступ|2|em}}Буйна хвалюецца рэволюцыйнаяніва на Заходняй Беларусі.
{{Водступ|2|em}}Вялікае крывавае жніва мае дэфэнзыва. Няма тэй фабрыкі, вёскі, дзе-б ні было двух трох мучальнікаў за вызваленьне Беларусі. Няма тэй фабрыкі, вёскі, якая-б не стагнала!
{{Водступ|2|em}}Эх, хутчэй-бы час расплаты!
{{Водступ|2|em}}Арыштаванага, перанёсшага найтанчэйшыя, найстрашнейшыя фізычныя мукі ў дэфэнзыве, пераводзяць або ў вастрожную больніцу, або ў вастрог. Тут доўгія гады прыходзіцца цярпець цяжкія перажываньні, душэўныя мукі.
{{Водступ|2|em}}Хто, як не рэволюцыянэр, урастае такімі раскідзістымі і глыбокімі карэньнямі ў масы, у жыцьцё, а вось яго сілком, гвалтам выкрываюць з найдаражэйшага акружэньня, ад блізкай удзячнай працы, пазбаўляюць свабоды рухаў, кідаюць у каменны мяшок на монотоннае, дзіка-рэжымнае, напоўгалоднае бытаваньне, на прымусовую бясчыннасьць,
{{Водступ|2|em}}Паміма сваёй волі чалавек уваходзіць у нутро пускае поўным ходам сваю мазгавую машыну, {{перанос-пачатак|п=ня|к=ўстрымана}}<noinclude></noinclude>
a47g9n87yup8y7l85odk32svgi53tj3
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/48
104
120553
280852
2026-04-02T09:14:52Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=ня|к=ўстрымана}} буяюць лёгкакрылыя думкі-лятункі, якіх нічым не падняволіць. На ўсе падзеі і праявы шырокага сьвету рэагуеш толькі, ці пераважна, сваімі думкамі, моцай сваіх перажываньняў. {{Водступ|2|em}}Той, хто не трэніраваў сваіх думак...»
280852
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=ня|к=ўстрымана}} буяюць лёгкакрылыя думкі-лятункі, якіх нічым не падняволіць. На ўсе падзеі і праявы шырокага сьвету рэагуеш толькі, ці пераважна, сваімі думкамі, моцай сваіх перажываньняў.
{{Водступ|2|em}}Той, хто не трэніраваў сваіх думак, а больш займаўся фізычнай працай, вельмі цяжка звыкаецца з астрожным жыцьцём. Шмат хто ня можа асіліць, апанаваць наплыў сваіх думак, ня можа вытрымаць, здужаць цяжар і складанасьць перажываньняў і канчае самагубствам, або вар’яцее. Быў выпадак, што адзін селянін, засуджаны на дзесяць гадоў у адзіночку, ня вынес адзіноцтва, запаліў сяньнік і сьпёк сябе жыўцом на ім.
{{Водступ|2|em}}Няма мабыць такога месца на сьвеце, дзе было-б уціснута столькі трагічных гісторый, самых складаных і глыбокіх чалавечых пачуцьцяў ды перажываньняў, як у камеры астрогу. Камера астрогу ў Заходняй Беларусі, апрача ўсяго гэтага, яшчэ фабрыка, дзе вырабляецца для буржуазіі сьмертаносная атрута — рэволюцыйная сьвядомасьць.
{{Водступ|2|em}}Але здараецца і так, што ў камеры, у сям’і політвязьняў знаходзіцца часамі грунт, на якім узрастае нягоднае і шкоднае. Крутая зьмена жыцьця, абмежаванае, замкнутае існаваньне, провокацыйная політыка адміністрацыі, цяжкія астрожныя абставіны ўносяць часамі разнабой у сужыцьцё політвязьняў, выклікаюць няпрыемныя, нетаварыскія выхадкі паасобных таварышоў. Зразумела, што руку ў гэтым прыкладае дэфэнзыва, што яна<noinclude></noinclude>
2yzirkfyio6u6axvh52ltec6xxtwbqq
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/49
104
120554
280853
2026-04-02T09:18:04Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «вельмі старанна кідае зерне і ўзрашчвае тое нягоднае ды шкоднае. Але і тут жалезная воля партыі найчасьцей рве провокатарскія сеткі, адсякае руку дэфэнзывы і зьлітоўвае яшчэ мацней у адну сям’ю палоньнікаў капіталу. {{Водступ|2|em}}У камеры політычных п...»
280853
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>вельмі старанна кідае зерне і ўзрашчвае тое нягоднае ды шкоднае. Але і тут жалезная воля партыі найчасьцей рве провокатарскія сеткі, адсякае руку дэфэнзывы і зьлітоўвае яшчэ мацней у адну сям’ю палоньнікаў капіталу.
{{Водступ|2|em}}У камеры політычных павятовага астрогу ў горадзе В. грамадка політвязьняў сядзела ўжо гадамі. Збольшага яны ўжо прывыклі, атупелі ад зьдзеку і самаволі адміністрацыі, да смуроду ражак, голаду, клапоў і рознага бруду. Адно, што ўсе востра адчувалі, — гэта бязупынную патрэбу вырвацца на волю. Кожная вестка а партыі, а барацьбе на так званай волі хвалявала іх да глыбіні душы, перапаўняла гарачымі пачуцьцямі. Гэта былі моманты ня сьвята і ўрачыстых задаваленьняў, але моманты гарту рэволюцыйнай думкі, набіраньне сіл на трываласьць і стойкасьць, каб ня толькі адседзець свае гады, зноў стаць у шэрагі барацьбітоў, але каб вясьці барацьбу на кожным кроку з бязупынна наступаючай адміністрацыяй.
{{Водступ|2|em}}Ад дружнага колектыву камеры адставаў Мэтак, — сядзеў ён ужо колькі месяцаў, аднак ні з кім яшчэ ня зжыўся, трымаўся адасоблена, замкнутым у самым сабе. Таварышы выкарысталі ўсе спосабы, каб дазнацца аб Мэтаку ўсе падрабязнасьці, дакапацца прычын яго панурасьці, якая часамі пераходзіла нават у варожыя адносіны да іх. Ведалі толькі, што ён быў страшэнна зьбіты ў дэфэнзыве. Трапіў да іх у камеру ўвесь у ранах,<noinclude></noinclude>
5aua27vox967td1elo9wydb9hcsz1b6
Старонка:Казімір Сваяк.pdf/8
104
120555
280854
2026-04-02T09:22:26Z
RAleh111
4658
/* Не правераная */ Новая старонка: « <center>{{larger|ІV. У Сэмінарыі}}</br>(1909-1911)</center> {{gap|2em}}“Для Бога няма прошласьці ані будучыні, ёсьць толькі цяпершчына, што цягам сваім абымае тры эпохі часу… Чым-ж ёсьць час, у каторым мы трываем? Гэта мамэнты, пералётныя для нас, нерухомыя для Бога… Чым-жа ёсь...»
280854
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>
<center>{{larger|ІV. У Сэмінарыі}}</br>(1909-1911)</center>
{{gap|2em}}“Для Бога няма прошласьці ані будучыні, ёсьць толькі цяпершчына, што цягам сваім абымае тры эпохі часу… Чым-ж
ёсьць час, у каторым мы трываем? Гэта мамэнты, пералётныя для нас, нерухомыя для Бога… Чым-жа ёсьць само жыцьцё
чалавека? Гэта хвіліна нязначная ў вечнасьці…
{{gap|2em}}Мы неспакойныя, калі відзім хвіліны гэтай хуткі разьдзел на дробныя часткі, з каторых кожную завём годам, ставім вялікую рожніцу між жыцьцём 20, 30, 50, 100 гэтых дробных часткаў, гадоў. Балючая трывога нас агарняе, калі відізм, што ідзе апошняя наша гадзіна, трэба кончыць гэта жыцьцё, прайсьці праз сьмяротны скон сэрца, што трэба пакінуць
зямлю, кінуцца ў лона вечнасьці…
{{gap|2em}}Чалавек… лётны пыл у нязьмерных прасторах, пункт на шырокім зямлі абшары, момэнт у цяглым разьмеры часу… А колькі ў яго заходаў, каб добра прыладзіцца на гэты кароткі сон жыцьця; каб сабраць багацтвы, урады, дастойнасьць, каб напіцца кадзілла пахвалаў, што яму так дорага прадаюць
другія людзі попелы, пылінкі, як ён сам…</br>
{{gap|2em}}Бог адзін Вялікі, Бязьмерны… Хочачы падвышыць гэты нізкі быт чалавечы, даець яму Сябе Самога, найперш у часе, а
посьле ў вечнасьці. А чалавек сумняваецца, хіляецца, таргуе: ня хоча верыць у зманнасьць благога… Страшная сьлепасьць!
{{gap|2em}}Й чаго мне жалець, кідаючы гэта сумнае жыцьцё? Дастаткаў сьвету? Яны не запоўняць пустаты майго сэрца. Значэньня ў людзей? — Яно ніколі не здаволіць мяне. А можа пахвалаў людзкіх? — Ах, нічога яны ня варты: родзяць жуду і
неспакой. Можа сваякоў, ці прыяцеляў сваіх? — Большая частка іх пайшла ўжо да Бога, да вечнасьці і чакаюць мяне, тыя, што асталіся, будуць сьпяшацца за мной; спаткаемся на лоне Бога, дзе лучацца прыяцелі неба і зямлі…</br>
{{gap|2em}}У Бога, у аднаго Бога, ёсьць усялякае дабро маё, вялікасьць мая, хвала мая, шчасьце маё, супакой сэрца майго — у часе і ў дзень вечнасьці…</br>
{{gap|2em}}О Божая вечнасьцЬ! О без заходу, сонейка яснае, радасьць бязупынная, астаноў адпачынны падарожных, дарагая айчына наша! Вітаемо Цябе з гэтай даліны сьлёзнай! Хутка — скоранька прымі нас да ціхога спачынку свайго, поўнага
жыцьця, сьветласьці, гармоніі”…
{{gap|2em}}''Вільня, 23.ХІ.1909.'' Час, каторы я цяперака перажываю вельмі для мяне важкі. Мае ён прынясьці мне крыху
дасканальнасьці хрысьціяніна, каторая аднак зьмяніла-б<noinclude></noinclude>
ldc91xnyq6oyh5enh0obrgasnduzfgi
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/50
104
120556
280855
2026-04-02T09:23:53Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «пляваў крывёй. Дапамогу і ежу таварышоў адкідаў, відавочна марыў сябе голадам, калупаў свае раны. {{Водступ|2|em}}Мэтак часта буяніў з адміністрацыяй, за што адсіджваў у карцары, заўсёды стараўся правіннасьці таварышоў па камеры прыняць на сябе і нёс за гэ...»
280855
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>пляваў крывёй. Дапамогу і ежу таварышоў адкідаў, відавочна марыў сябе голадам, калупаў свае раны.
{{Водступ|2|em}}Мэтак часта буяніў з адміністрацыяй, за што адсіджваў у карцары, заўсёды стараўся правіннасьці таварышоў па камеры прыняць на сябе і нёс за гэту кару з нейкім схаваным задаволеньнем, выносіў за ўсіх ражкі, прыбіраў камеру. Таварышы ня раз чулі, як Мэтак начамі варочаўся на пасьцелі, апанаваны думкамі, а раніцой на падушцы бачылі сьляды сьлёз. Не пераставаў дабівацца, каб яго пасадзілі ў адзіночку. Таварышы бачылі, што ён перажывае якісь душэўны непакой, але дзеля таго, што не маглі знайсьці прычын, дык прыпісалі ўсе дзівосы Мэтака нэўрастэніі, прыпісалі вынікам катаваньня дэфэнзывы.
{{Водступ|2|em}}Па сутнасьці справа стаяла так. Калі Мэтак на першым допыце з абурэньнем адмовіўся выказаць сваіх таварышоў і адкінуў усе ласыя абяцанкі, яго завялі ў дэфэнзыўную катоўню. Гэта быў спэцыяльны пакой з прыладамі катаваньня ахвяр капіталу. У адным кутку была жалезная печка для награваньня шомпалаў і цэглаў, якія тут-жа валяліся. Вісеў прыбіты да столі блёк з вяроўкамі для падвешваньня, пры сьцяне — шырокі тапчан, невялікі столік, у шуфлядзе якога ляжалі шпількі для забіваньня пад пазногці і драўляныя дубчыкі для закладваньня між пальцамі. У кутку валялася брудная, карузлая гунька, якой укручвалі галаву,<noinclude></noinclude>
ot64qerswmcb3qcbbmekuuisxq3rqtd
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/51
104
120557
280856
2026-04-02T09:39:57Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «каб ня чутна было крыку і енку катаваных, апрача таго, пакой быў без вакон і ўвесь абіты тоўстым лямцам. Пабачыўшы ўсё гэта і сьляды крыві на ўсім, Мэтак здагадаўся, што яго тут чакае, і рашыў ня здацца, — ён пачуў вострае жаданьне фізычнага зьнішчэньня во...»
280856
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>каб ня чутна было крыку і енку катаваных, апрача таго, пакой быў без вакон і ўвесь абіты тоўстым лямцам. Пабачыўшы ўсё гэта і сьляды крыві на ўсім, Мэтак здагадаўся, што яго тут чакае, і рашыў ня здацца, — ён пачуў вострае жаданьне фізычнага зьнішчэньня ворага. Не чакаючы, пакуль пачнуць катаваць, Мэтак раптам кінуўся на дэфэнзыўшчыкаў і пачаў Іх раскідаць па пакоі. Напад зьнянацку і разьяраная сіла Мэтака так зьбянтэжыла дэфэнзыўшчыкаў, што ён іх даволі лёгка зьбіў з ног і асіліў. Мэтак мог зрабіць спробу ўцячы, але думка яго працавала ў адным кірунку: зьнішчыць гэтых жывадзёраў, буржуазных гіен. Ён, як ашалёны, біў іх чым папала і як папала, кусаў зубамі, адрываючы кавалкамі вопратку і мяса. Урэшце падасьпеўшыя паліцыянты скруцілі да сінякоў Мэтака ланцугамі ды вяроўкамі і пачалі нялюдзкі зьдзек. Разважна, мэтодычна, з асалодай адзін спосаб катаваньня замянялі другім.
{{Водступ|2|em}}Мэтак ня помніў, калі страціў прытомнасьць, Прачнуўся ад страшнага болю — ад уколаў шпількамі пад пазногці.
{{Водступ|2|em}}— Прабудзіўся, — сказаў адзін кат.
{{Водступ|2|em}}— Ну, дык можна далей, — заўважыў другі.
{{Водступ|2|em}}І пачалі зноў...
{{Водступ|2|em}}Мэтак траціў прытомнасьць штораз надаўжэй.
{{Водступ|2|em}}Вось чуе ён, быццам у цяжкім сьне, як у летаргу, ні то ўдары цьвёрдай гумай па галаве, ні то {{перанос-пачатак|п=ка|к=паньне}}<noinclude></noinclude>
nva1j3astyvqbgipwf75oxlu7bs3cp0
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/52
104
120558
280857
2026-04-02T09:43:03Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос-канец|п=ка|к=паньне}} халоднай вады чуе нібы далёкі сіпаты голас-загад: {{Водступ|2|em}}— Кажы, Сёмка комуніст? {{Водступ|2|em}}І раптам шум, сьвіст, гоман, хохат заглушылі ўсё, хоць у катоўні, апрача паліцыянта ды аднаго шпега, больш нікога няма — палі...»
280857
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>{{перанос-канец|п=ка|к=паньне}} халоднай вады чуе нібы далёкі сіпаты голас-загад:
{{Водступ|2|em}}— Кажы, Сёмка комуніст?
{{Водступ|2|em}}І раптам шум, сьвіст, гоман, хохат заглушылі ўсё, хоць у катоўні, апрача паліцыянта ды аднаго шпега, больш нікога няма — паліцыянт сонны разьлёгся на стале, а шпег, разьмерна зацягваючыся папяроскай, кратаў вуснамі — відаць, нешта казаў, але Мэтак яго ня чуў. У носе грызла газа і да нудоты душыў яе смурод — відаць, улівалі праз нос. Паволі і шпег, і паліцыянт, і ўсё ў пакоі пачалі круціцца і нікнуць у імгле, быццам Мэтак апускаўся пад ваду і чым глыбей, тым цямней, тым цяжэй яму рабілася. Як ні намагаўся, каб павязаць думкі, каб валодаць сьвядомасьцю — ня меў сіл, не хапала волі. Гойдаўся ў бязьмежнасьці сярод шуму і скавытаньня.
{{Водступ|2|em}}— Няўжо звар’яцею, няўжо ня вытрымаю...
{{Водступ|2|em}}І ўспомніўся Мэтаку яго таварыш, калісь быў, як дуб, здаровы, жыцьцярады, а цяпер, выпушчаны з дэфэнзывы, стаў мэлянхолікам. Такі сьмяхотны, непатрэбны, прыкры... І зноў натуга ўсіх сіл, усёй сьвядомасьці, каб не падацца, проціставіцца тэй страшной небясьпецы, каб разагнаць дакучлівы туман у вачох, шум у вушах. «Няхай заб’юць, але каб не звар’яцець. Мушу, павінен захаваць яснасьць думак...»
{{Водступ|2|em}}— Кажы, Сёмка комуніст?<noinclude></noinclude>
bwl78unt6sazwljhfa2acy7eblf07it
Старонка:Казімір Сваяк.pdf/9
104
120559
280858
2026-04-02T09:45:14Z
RAleh111
4658
/* Не правераная */ Новая старонка: «мяне ў іншага чалавека. Бог толькі ведае, як пойдзе мне гэта праца-труд; адно толькі ведаю, што без Яго помачы — нічога ня будзе. Адразу хапіўся я паправіць свой стасунак з бліжнімі і даведаўся, што рахунак сумленьня штодзенны дужа да гэтага памагае. Зраб...»
280858
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>мяне ў іншага чалавека. Бог толькі ведае, як пойдзе мне гэта праца-труд; адно толькі ведаю, што без Яго помачы — нічога
ня будзе. Адразу хапіўся я паправіць свой стасунак з бліжнімі і даведаўся, што рахунак сумленьня штодзенны дужа да гэтага памагае. Зрабіў тое, што прымусіў сябе да большай увагі. Для карысьці майго характару перастаў чытаць кніжкі лёгкага
зьместу. Прачытаю цяпер Буго “Le christianisme et le temps present”, затым Салаўёва “Нравственную философию”. Падчас
вакацыі займуся бэльлетрыстыкай…
{{gap|2em}}''2.XII.'' Як зразумець мне пакору?… Чалавек створаны на падобнасьць Божую, кароль зямлі, так багата абдараваны Богам… праз заслугу Езуса Хрыстуса мае частку боскасьці ў сабе… ён гэта відзіць і разумее… Чаму-ж ён павінен мысьліць аб сабе нізка, як аб апошнім між людзей?</br>
{{gap|2em}}Чаму такі перакон лічыцца цнотай?…</br>
{{gap|2em}}Бог хочыць міласьці і гонару, хоць іх Яму ня трэба, — чаму-ж той, хто ў мазоле здабывае сабе Ласку Божую, ня можыць прагнуць хоць малой макуленькі пашаны? — Калі чалавек у вачах нашых здаецца вялікім, то дзякуючы каму? Без яго волі стварыў яго Бог на падобнасьць сваю і падняў да годнасьці сына прынятага. Боская міласьць надзяліла яго гэнымі дабрадзействамі. Калі ён узьнесься выжэй над сваю нізкую браць сілай розуму і цноты, гэта “рука Божая падвышыла яго”. Ён павінен Табе, Божа — дзякаваць шчыра і быць пакорным.
{{gap|2em}}''5.XII.'' Дзякую Богу за сягоньняшнюю споведзь. Няхай мяне
сьцеражэць Бог: ад самалюбства, ад нячыстоты сэрца і мысьлі, ад застою на дарозе да самапаправы. “Чыстае сэрца ствары ў мяне, Божа, а духа простага аднаві ў глыбіні душы маей”.
{{gap|2em}}''12.XII.'' Прыеду дамоў клерыкам. Каляды кінуць новае сьвятло на мой характэр і памогуць мне пазнаць самога сябе. Буду мець розныя пакусы, аказыі. Ці знайдзецца сіла датрываць у сваіх добрых пастановах? Божа, будзь Ты маей сілай у Комуніі Сьвятой!…
{{gap|2em}}''23 студзень 1910 г.'' Істота дасканальнасьці Езуса ў тым, што ўсе Яго сілы духовыя і цялесныя ў найлепшай з сабой гармоніі, згоднасьці. Хрыстус жыў людзка: бываў на пачастунках, плакаў, гневаўся, а ніхто ня можаць сказаць, што Бог-Чалавек у чым-колечы быў замала цнатлівы, меней дасканальны, як хоць бы найбольшы сьвяты. Сьвятыя людзі былі дасканальнымі найчасьцей толькі ў вадным якім-кольвек кірунку. Хрыстус усім, заўсягды, усюды множыў хвалу Божую: кожнай сваей мысьляй, кожным словам, кожным рухам.</br>
{{gap|2em}}Мне не дайсьці пэўна да дасканальнасьці сьвятых, а тым больш Хрыстусавай… Але буду прасіць Пана майго, хай<noinclude></noinclude>
h9kvuwejitzbqx6o99zuz0p7o4ejpbd
Старонка:Вогнішча барацьбы (1930).pdf/53
104
120560
280859
2026-04-02T09:47:23Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: « {{Водступ|2|em}}І дэфэнзыўшчык, учапіўшыся ў валасы Мэтака, біў галавой аб падлогу ўтакт сваіх запытаньняў. Ад самага нязначнага руху галавы Мэтак адчуваў цэлую гаму боляў у мазгох. Мэтаку здавалася, што на сьвеце больш нічога ня існуе, як толькі гэты клуб...»
280859
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>
{{Водступ|2|em}}І дэфэнзыўшчык, учапіўшыся ў валасы Мэтака, біў галавой аб падлогу ўтакт сваіх запытаньняў. Ад самага нязначнага руху галавы Мэтак адчуваў цэлую гаму боляў у мазгох. Мэтаку здавалася, што на сьвеце больш нічога ня існуе, як толькі гэты клубок зматаных мук, болі...
{{Водступ|2|em}}— Кажы, Сёмка комуніст?
{{Водступ|2|em}}— Комуніст, комуніст... — дайшло да мутнай сьвядомасьці Мэтака і моцна яго ўстрывожыла. З вялікай натугай пачаў зьбіраць думкі, прыслухоўвацца, і яму здалося, што едзе ён у поезьдзе, а шалёны бег колаў выстукваў — комуніст, комуніст, комуніст...
{{Водступ|2|em}}Ня раз яшчэ мучылі Мэтака, каб вырваць у яго прызнаньне, але ён атупеў да катаваньняў, страшэнна саслабеў, выглядаў напоўпрытомным вельмі часта млеў.
{{Водступ|2|em}}Трапіўшы ў астрог, Мэтак праз якісь час набраў сіл, пакрапчэў. Як праз сон, пачаў успамінаць, што з ім было ў дэфэнзыве. Першым чынам стараўся даведацца, ці арыштаваны Сёмка і гэтым праканацца, выказаў ён свайго лепшага таварыша і сябру ці не. Але ніхто яму нічога дакладнага і пэўнага сказаць ня мог. Мэтак аддаўся сваім затаеным думкам і самотным перажываньнямі.
{{Водступ|2|em}}— Няўжо я мог выказаць! Як гэта магло здарыцца: здрадзіць партыі, закапаць дарагога Сёмку... То-ж ён мяне дурнога малога выратаваў, калі мяне, пастушка, укусіла гадзіна — прыліп быў, як<noinclude></noinclude>
iomvy4y34rv0g8d2uhaqg7adhpwopu6
Старонка:Казімір Сваяк.pdf/10
104
120561
280863
2026-04-02T10:15:56Z
RAleh111
4658
/* Не правераная */ Новая старонка: «навучыць, чаго мне перш-наперш патрэба. Тымчасам працую з Яго помачай, каб падбіць пад панаваньне волі свае выабражэньні, што мяняюцца, як тыя повіды на хмарным небе.</br> {{gap|2em}}Цяпер час дайсьці да гэнай гармонійнай стройнасьц характэру, да роўнаважнасьц...»
280863
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>навучыць, чаго мне перш-наперш патрэба. Тымчасам працую з Яго помачай, каб падбіць пад панаваньне волі свае
выабражэньні, што мяняюцца, як тыя повіды на хмарным небе.</br>
{{gap|2em}}Цяпер час дайсьці да гэнай гармонійнай стройнасьц характэру, да роўнаважнасьці сілаў душы маей…
{{gap|2em}}''31.I'' Хочаш жыць з людзьмі паводле волі Божай — адрачыся свайго самалюбства. Падставай добрага жыцьця з бліжнім гэта афярнасьць.</br>
{{gap|2em}}Праўдзівая набожнасьць плывець з волі пры помачы ўчуцьця. Павінны мы паддацца волі Божай у слабасьцях натуры нашай, як: няхват памяці, малая здольнасьць да навукі, нястройнасьць фізычная і т.п. (З сьв. Альфонса). Калі
хто пры нас сумуе, міласьць хрысьціянская кладзе на нас павіннасьць пацехі і падзелу чужога смутку.</br>
{{gap|2em}}Зайздрасьць тады лезець у душу нашу, калі глядзём на дабро блізьняга з злоснай трывогай, што карысьць наша праз
гэта меншыцца. Агонь агнём, а гнеў гневам згашаны быць ня можа (З сьв. Яна Хрыз.).</br>
{{gap|2em}}''13.III.'' Шукай добрага ў бліжнім тваім. На благое не зьвяртай увагі.
{{gap|2em}}''20.III.'' Пашто думаць аб мінуўшчыне або аб будучыне? Карыстай з тэй ласкі Божае, каторую цяперака маеш. На думкі, што ніколі ня збудуцца, шкода часу.
{{gap|2em}}''1 красавік.'' Пакора гэта тая пустасьць, у каторай ставіцца фундамэнт веры, надзеі і міласьці.
{{gap|2em}}''8.V.'' Думаў, што чалавек лучыцца з Богам учуцьцем, выабражэньнем. Наіўнасьць!… Калі прызнаюся, што я нішто прад Богам, калі затону ў віры сваей нізкасьці, калі зразумею, што добрыя мае чыны — гэта чыны Божыя, бо з Яго ласкі, калі воля мая будзе адналітная з воляй Божай, тады будзе гэна лучнасьць, тады буду падобны да Бога-Чалавека Хрыстуса.
“Хто чыніць волю Айца Майго, жыве ў Мяне, а Я ў ім”.
{{gap|2em}}''25.IX.'' Божа мой! Я мала яшчэ люблю Цябе… Сэрца маё не належыць яшчэ зусім да Цябе. Найлепшы Ойча! Запалі ў сэрцы маім міласьць Тваю! Калі буду слугой аўтара Твайго, хай буду паводле волі Тваей. Дзева-Маці Божая! Прысягаю прад Табой, што ніколі ня возьму злукі з Богам. Лепей хай умру!…</br>
{{gap|2em}}Божанька! Дай мне разгадаць, зразумець дарогу, па якой вядзеш сьвет людзкі! Чаму так лёгкім сэрцам дапускаеш Ты на нас вялізарныя беды?… Няўжо грэх людзкі так паганы ў вачах Тваіх?!…<noinclude></noinclude>
qowab8pysz0vm61km6amkt8ejfxpmbv