Вікікрыніцы
bewikisource
https://be.wikisource.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0
MediaWiki 1.46.0-wmf.24
first-letter
Мультымедыя
Адмысловае
Размовы
Удзельнік
Размовы з удзельнікам
Вікікрыніцы
Размовы пра Вікікрыніцы
Файл
Размовы пра файл
MediaWiki
Размовы пра MediaWiki
Шаблон
Размовы пра шаблон
Даведка
Размовы пра даведку
Катэгорыя
Размовы пра катэгорыю
Аўтар
Размовы пра аўтара
Старонка
Размовы пра старонку
Індэкс
Размовы пра індэкс
TimedText
TimedText talk
Модуль
Размовы пра модуль
Event
Event talk
Старонка:Маці 1935.pdf/107
104
121292
282113
2026-04-20T12:20:02Z
By-isti
3554
/* Не правераная */ Новая старонка: «любіце, — вы ўсіх можаце любіць, сэрца ў вас вялікае! — хістаючыся на крэсле, гаварыў хахол. {{Водступ|2|em}}— Не, вас я асабліва люблю! — настойвала яна. — Калі-б у вас маці была, дык зайздросцілі-б ёй людзі, што ў яе такі сын… {{Водступ|2|em}}Хахол кінуў гала...»
282113
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="By-isti" /></noinclude>любіце, — вы ўсіх можаце любіць, сэрца ў вас вялікае! — хістаючыся на крэсле, гаварыў хахол.
{{Водступ|2|em}}— Не, вас я асабліва люблю! — настойвала яна. — Калі-б у вас маці была, дык зайздросцілі-б ёй людзі, што ў яе такі сын…
{{Водступ|2|em}}Хахол кінуў галавою і моцна пацёр яе абодвума рукамі.
{{Водступ|2|em}}— Дзе-небудзь ёсць і ў мяне маці… — ціха сказаў ён.
{{Водступ|2|em}}— А ведаеце, што я сёння зрабіла? — выгукнула яна і, спяшаючыся, захліпаючыся ад радасці, крыху дадаючы, расказала яна, як прынесла на фабрыку літаратуру.
{{Водступ|2|em}}Ён у захапленні пстрыкаў пальцамі, свістаў і ўвесь хістаўся, рухаючы нагамі, біў сябе пальцамі па галаве і радасна крычаў:
{{Водступ|2|em}}— Ого! Ну, — гэта не жарты! Гэта справа! Павел як будзе рады, га! Гэта — добра, ненька! І для Паўла, і для ўсіх!
{{Водступ|2|em}}Ён у захапленні пстрыкаў пальцамі, свістаў і ўвесь хістаўся, блішчэў радасцю і абуджаў у ёй моцны, поўны водгук.
{{Водступ|2|em}}— Любы вы мой, Андрэйка! — загаварыла яна так, нібы ў яе адчынілася сэрца і з яго ручаём пырснулі, бліскаючы, поўныя ціхай радасці словы. — Думала я пра сваё жыццё — божухна ты мой! Ну, навошта я жыла? Пабоі… праца… нічога не бачыла, апроч мужа нічога не ведала, апроч страху! І як рос Паўлік — не бачыла і ці любіла я яго, калі муж быў жывы — не ведаю! Усе клопаты мае, усе думкі былі аб адным, — каб накарміць звера майго смачна, дагадзіць яму, каб ён не злаваўся, не палохаў біццём, пашкадаваў, каб<noinclude></noinclude>
n37fp4q6lsfwvlxtxsncchah957y8qt